Я болею всеми горестями мира (с)
пазанудстваваў

а наогул, сузіраючы ўдалую аватарку адной досыць непрыгожай аднагрупніцы, прыйшла да высновы, што
у кожнай дзяўчыны ёсць свой вобраз, форма, у якой яна ідэальна, "сапраўднае імя" яе цела. Гэта колеры, абрысы вопраткі, фрызура, аксэсуары, нават манера трымацца і размаўляць. І калі знайсці гэты вобраз, адчуць яго, улавіць суадноснасць унутранага самаадчування і знешніх магчымасцяў, і раскрываць гэты вобраз, і абыгрываць - то любая, нават самая страшненькая дзяўчынка можа падацца чароўнай паненкай. Такіх вобразаў можа быць і некалькі.
верагодна, нармальныя людзі называюць гэта "ўменнем сябе падаць".

@темы: феміна