Я болею всеми горестями мира (с)
На падлозе, на стале, на ложку (больш за ўсё) - россып разнастайных рэчаў, шафа наросхрыст... Малапаспяхова спрабую збірацца. Заўтра будзе зусім не да таго, асабліва, калі квіткоў не будзе (тэмпература не знікла, таму ўсё ж вырашыла цягніком) і паеду спынам адразу пасля экзамена (у іншым выпадку было б трошкі часу на зборы непасрэдна перад выездам). Туплю. Згубіла (абмерла!) і знайшла (палёгка!) пашпарт... Доооўга яшчэ трэсліся каленкі)) Апошняя рэч, якую трэба губляць перад выездам за мяжу. Тупа, канешне, што мы так залежым ад няшчаснага сшытачку.

@музыка: вооось, трэ яшчэ флэшку музыкай на "культурны абмен"забіць!

@настроение: лянівы

@темы: зборнае