Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
15:23 

Я болею всеми горестями мира (с)
Хм, раней гэты мегаасабісты дзённік вёўся ў першую-першую чаргу для дзвюх, не лічачы мяне самой. "-1".
Пэўна, звалю-ка я адсюдава.

14:12 

Я болею всеми горестями мира (с)

Экслюзіўнае фота, можна сказаць. З Э. вежы. Мы амаль не фоткаліся разам - не з маёй ініцыятывы. Ну і фіг з ім. Зато з'ездзілі добра.
Роўна тры гады таму на Купаллі я, кідаючы на дуб вянок, перавязаны паловай звязанай Марай стужачкі, загадвала завязаць другую палову на Эйфелеву вежу.
Першы палёт... Адчуванні сапраўды экстатычныя, праўда, верагодней за ўсё, выключна эмацыйнага паходжання.
Парыж і пазітыўныя французік і яго сябар-кельт, увасабленне даўніх амаль дзіцячых мрояў, французскі спын, Тулуз, Барселона і цудоўны гей, у якога мы ўпісваліся, мора, мора, салёна-горкае, пякучае гішпанскае сонца, немагчымы гішпанскі спын; ноч на апельсінавай плантацыі, ранішні пляж - галька, пальмы, на пагорку - рымская вежа; Гранада і неверагоднай прыгажосці арабскі замак, гішпанскае правінцыйнае мястэчка, пякучае сонца, пякучы пясок, мора... Кракаў і мілыя палячкі, загадкавы польскі спын, пратэрмінаваная віза, Берасце, доўгая дарога дадому...











А зараз - намаганні пераканаць маці, што з'ехаць за мяжу на пмж пры першай жа магчымасці - не ёсць найвышэйшае шчасце, і нават не павінна быць мэтай, і сэнсу вялікага не мае...

@музыка: "Замечательный мужик"

08:06 

Я болею всеми горестями мира (с)
М. Феереычны піздзец, серыя другая. Цікава, наколькі "мыльнай" будзе гэтая "опера"? Айчым забухаў, адна з найбліжэйшых сябровак падставіла і раскаазала, як жа яна мяне, выяўляецца, ненавідзіць. Вабшчэ круць. Не, хер вам, я вытрываю, вытрываю! І маці выцягну, і сама вытрываю. Давайце, сукі, хто чакаў моманту - кідайцеся, кусайце. Хто яшчэ пра мяне нешта думаў? Зараз, дакладна, самы час выказвыацца, я ўжо гатова да ўсяго. Толькі б з маці ўсё добра было, адзіны ў свеце чалавек, які ніколі, ніколі не кіне.
Нууу, хто там у мяне ў спісе самых любімых, каму я найбольш давяраю? Хто з вас наступны?
Ці можа я насамрэч не вартая ні сяброўства, ні кахання?

11:39 

Я болею всеми горестями мира (с)
Ніна прыехала і знайшла мяне.

14:19 

Я болею всеми горестями мира (с)
Я атрымала тое, што хацела. Бойцеся сваіх жаданняў)

13:05 

Я болею всеми горестями мира (с)
Надзея?! У цябе на працы кніжка завальваецца, якая цалкам на табе ўсёй адказнасцю і большай часткай працы. І наогул... усяго-та тры месяцы свабоды. А ты што - закахалася такі?!

15:23 

Я болею всеми горестями мира (с)
Пэўна, гэта правільна -- забываць лёгка і хутка. Мадыфікацыя памяці, памятаць светлае, а боль -- забываць. Як і тых, хто яе прынес. Аля цалкам мела рацыю -- калі мы перасталі стасавацца (пасварыліся крыху), мне стала лягчэй, і лягчэй, і лягчэй... Сябрамі нам не быць, Рэмарк таксама меў рацыю. Магчыма стрымліваць сябе, ці нават шчыра абыякава стасавацца. Рэдка.
А ўчора лёс мне падкінуў падарунак, ці мо ўзнагарода за мой клопат з сабакамі, ці кампенсацыя за аблом з БГ -- канцэрт "Чайф". Нечакана і неверагодна шчасліва, мілая Волечка, мы танчылі разам, дурэлі, і я адчувала скурай, як папускаюся, папускаюся.
"Всё хорошо, трудно представить, что могло быть хуже"
Забываю. На шчасце.

18:44 

Я болею всеми горестями мира (с)
Прайшло 3 тыдні. Адэкватнага стану ўжо больш, чым неадэкватнага, у прапорцыі 3/1 дзесьці. А на ўчорашнім канцэрце нават адчувала сапраўднае шчасце. Шкада, хутка прайшло.
А ён тым часам з'ездзіў у Маскву. З сяброўкай. Ці хто яна там яму... Я жа была спакойнай... Не чытаць Кантакт, не глядзець фота, не адказваць на паведамленні... Было б карысна. Прапанаваў пайсці разам на канцэрт. Ну навошта ён існуе, мяне зноў выварочвае вонкі ад болю. Хліпкую гармонію і слабы непераканаўчы галасок, што сэнс ёсць, што трэба заняцца сабой, і што напраўдзе я ўсё магу - як ветрам здзьмула.

11:24 

Я болею всеми горестями мира (с)
Піць мне зараз нельга. Не прапануйце мне піць, будзе толькі горш. Хаця куды ўжо...
Мой бедны розум не можа гэта зразумець і прыняць, проста адмаўляецца верыць у факт, разрываецца ад успамінаў і болю, проста нейкае болевае атручванне. Як там Мара напісала? "Безвыходнасць". Хто цяпер скажа, што "усё ж добра", так, каб я імгненна паверыла? Зусім адвыкла быць адна. А зараз - меньш, чым адна. 1/2. 1/3...
У імгненне цэлы свет траціць сэнс.

23:39 

Я болею всеми горестями мира (с)
Вось жа ж... Сябар, які сустракаўся з дзяўчынай нешта каля сямі год, расстаўся з ёй. Увесь час іх адносіны былі для мяне (часам апошнім) доказам, што каханне, адносіны рэальна існуюць. Блеаць. Крыўдна амаль як за сябе. Вельмі эгаістычна - бо гэта быў патаемны ўзор для мяне.
На фоне бардака ў маім жыцці выглядае яшчэ больш песімістычна.
Братцы, а ці ё яно, тое кахааанне?

00:47 

Я болею всеми горестями мира (с)
Так што жа мне лепей шукаць: НОВЫЯ ЗАМОВЫ (вось цяпер я ўжо насамрэч "змрочны швец, змрочны жнец, змрочны на дудзе ігрэц"; змрочны, бо на гэты раз нам з гадзінку выебалі мозг на нарадзе , з асаблівым акцэнтам на мяне, бо я новенькая, і вось цяпер акрамя рэдагавання, вёрсткі, карэктавання, рэалізацыі прадукцыі я павінна з нейкай Сусветнай Дупы вы***ць новыя замовы, якія я ў кашмарным сне не ведаю, адкуль браць, і пры тым за пару тыдняў. І ўсё за 900 тыс. на месяц, ёху! :facepalm: ) ці НОВУЮ ПРАЦУ?
Калі гэты "чалавек" мяне звольніць, я нават плакаць не буду, можа ўжо і ўзрадуюся, хоць і застануся ні з чым.

@темы: паўночны пушны звер кусае за зад

12:52 

Я болею всеми горестями мира (с)
Што жа рабіць? Дзе праўда? Што я прыдумала - шчасце ці пакуты? Што з гэтага існуе тут, а што - у маёй галаве? Мне неабходна Таро, але адна дзеўчына, якая робіць гэта добра, не так добра да мяне некалі ставілася, і я баюся яе непакоіць (хаця, пэўна, што не адмовіла б), другі, які робіць гэта горш, мае яшчэ болей уласных фантазій. А мо мне трэба напіцца і ноч запар плакаць у роднае-роднае плячо? А мо сысці ў загулішча? Ці ў затворніцтва? Мне неабходна стаць Дубам. Як так доўга можа вісець такі радыкальны выбар: парваць ці склеіць? Як зразумець, там насупраць - чаго хочуць больш? Там таксама панапрыдумвалі і баяцца, і сумняюцца, ці там проста плывуць па плыні без ніякай "будучыні"?
Якое месца я займаю там? Ці я асуджана зноўку чуць цішыню на самыя важныя і важныя словы? Двойчы (ці больш? але тыя два разы не забуду ніколі, нават калі надалей будзе адно святло) я яе чула і давала абяцанне больш ніколі, ніколі не прамаўляць гэта першая, а цяпер зноўку, я мусіла б чуць адказ, а чую нешта зусім іншае, левае, пустэчу, і пустэча ва мне, у маіх жаданнях, у маім календары, і фраза "скончыць як ***" не такая ўжо і недатычная мяне!

17:22 

Я болею всеми горестями мира (с)
Ён даводзіць мяне да слёз, руйнуе мары і робіць цуды, выклікае жаданне знішчыць, расчароўвае, кажа страшныя рэчы і чуе іх, але не бачыць яго некалькі дзён - жудасная туга, і смак да жыцця, ежы, людзей - губляецца.
І та, мяне закалупаў мой дырэкатар, які, відаць, вырашыў, што мне можна і не плаціць, і насмарк.

23:24 

Я болею всеми горестями мира (с)
А яшчэ ў мяне хварэе любімы кот. Моцна. Толькі не ён...

00:30 

Я болею всеми горестями мира (с)
я долго держал это в тайне, но теперь признаюсь — я пледик (с)

Атрымала жаданую кансультацыю па Еве. Дапамога сустрэлася нечакана і такім чынам, якім раней не шукала і не думала -- залішні доказ тэорыі пра непазбежнасць паратнуку. Ну, было б файна яшчэ дапытаць каго-небудзь мегаразумнага канкрэтна пра канкрэтныя дасяжныя прадукты, але асноўныя пытанні я зняла і сэрца супакоілася.
У мяне комплекс віны за тое, якім шляхам і чынам яны трапляюць да нас, за пакуты, на якія іх асуджаюць, за ўмовы, у якіх трымаюць, і ў якіх, магчыма, трымалі маю дзяўчынку. Маю. Блін, нават за Віньку так не трэслася)
Але калі ў кагосьці ёсць знаёмыя заолагі (герпетолагі :alles:), ці разводчыкі чарапах, то я б яшчэ дапытала, так!
Да, я ўмудрылася згубіць сваю картку, і цяпер як дура, да панязелка не здыму грошы. Та, я ведаю, што можна ў банку, але ў ацкі нязручны пра працы час.

16:01 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
12:54 

Я болею всеми горестями мира (с)
Смерць – гэта адзінае, чаго нельга выправіць.
Не, вядома, гэта нервы, я ж апошнім часам да слёз пужаюся, пераймаюся за герояў фільмаў (вось што можа мець менш сэнсу!), сню жахі ці проста розную брыдоту амаль штоноч, страх цемры за спінай, калі вяртаюся дадому позна, здрыгваюся ад нечаканасці… Але неяк так кепска робіцца, калі дапусціць думку, што нешта здарыцца з тымі, каго “шчыра рада бачыць”, хто нешта значыў у маім жыцці, і галава кружыцца ад ценю ўяўлення, што могуць пацярпець у дурацкай выпадковасці або знікнуць назаўжды тыя, без каго не ўяўляецца жыццё.
Беражыце сябе, калі ласка.

23:50 

Я болею всеми горестями мира (с)
08.12.2011 в 22:03
Пишет .Nitroglycerine:

08.12.2011 в 21:22
Пишет Я настоящая:

02.12.2011 в 23:08
Пишет Demeroll:



URL записи

URL записи

URL записи

22:59 

Я болею всеми горестями мира (с)
Мне падаецца, у сакавіку кантракт не працягнуць. Выключна праз асабістае стаўленне дырэктара. Надта злавесна ён запытваецца пра маю ангельскую... Паглядзім, канешне, але я пачынаю маральна рыхтавацца... Во весялуха будзе :asskiss:

03:03 

Я болею всеми горестями мира (с)
Сёння я люблю гэты свет! Тры файныя сустрэчы)
Толькі хварэю, і яшчэ прышчамі высыпала жудасць як.

Ваш компас зямны

главная