• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
12:58 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
17:15 

Я болею всеми горестями мира (с)
ну вось. і яшчэ я пачала баяцца страціць тое, чаго не маю! загадкава і маркотна.

21:07 

рукі-та вооось яны...

Я болею всеми горестями мира (с)
Я развучылася карыстацца Дайрам. Ні назву не магу памяняць, ні аздобу...(

18:10 

"некоторые дела - лучше не заканчивать" (с)

Я болею всеми горестями мира (с)
Учора: вялікі кватэрнік Крыса. Павеяла раздзяўбайствам, воляй, якой у маім жыцці не будзе, бо я не ўмею так жыць. Шмат пра поўнач, і трошкі, зусім трошкі - пра Крым. Ці я даеду я туды ўжо калі-небудзь?! Акрамя "блюзцоў", загонных і раздзяўбайскіх, яшчэ - кельцкія песні... тыя самыя, якімі я заслухвалася ў 17 год, апынуўшыся пад Новы год у лякарні з запаленнем лёгкіх. Я, жыццё, атачэнне, светабачанне былі тады зусім іншая. Тады я не ведала, хто гэта спявае (хаця ўжо чытала кельцкую міфалогію і разумела - пра што), мне проста прывезлі касету, я слухала бязконца ў навушніках і глядзела на зоры за вакном.

Ноч у Нэлі. Такія дзіўныя сны! Усю ноч так і праспала, моцна абняўшы вялікага цацачнага звера, і бачыліся аграмадныя яркія яблыкі, пад якімі схіляліся дрэвы, сяброўка-медсестра, якая душыла надакучлівых супрацоўнікаў, а я - цяжарная, але пасля з медсестрой нешта здарылася, і яна папрасіла мяне працягнуць душыць. Але ў выніку ўсё раскрылася. Менск - перабудаваны, і на дахах мадэрновых дамоў - нацюрморты... І яшчэ Егор Шылаў прыехаў, толькі чамусьці час ад часу ператвараўся ў рыбу і плаваў у акварыюме))

Соннасць быцця, соннасць. Залежнасць ад маці, кантроль, справаздачнасць. Як жа хочацца адсяліцца! Разуменне маштабнасці адсутнасці грошай, разуменне, што не буду святкаваць ДН.

Яшчэ прыйшло пытанне - а навошта ехаць у Кіеў?.. Ці так яно патрэбна яму, і навошта патрэбна мне? Будучыні ж няма, заўжды, калі я разумела, што будучыні не будзе, я сыходзіла, уцякала, мяняла кірунак шляху. Зараз не магу, можа - пакуль не магу... Я паеду. Вельмі страшна ехаць адной. Апатыя. Увесь час каўбасіць, ён разумее гэта, і лепш за ўсіх разумее - чаму, баюся, хутка ён пераканаецца, што я істэрычка - ён жа не бачыць мяне і не чуе. Хаця сказалі тут нядаўна, што я прышыбленая нейкая стала... Можа і праўда - стала? І буду? Зноў страчана матывацыя.

Спецыяльна для Офы - марна не паехала на Крыса. Табе было б цікава паслухаць, што ён распавядаў пра Ніену. Баюся, я не перадам...

22:42 

Я болею всеми горестями мира (с)
якое незямное адчуванне, калі вышкрабаеш хну з галавы!

00:39 

Я болею всеми горестями мира (с)
і не, гэта не выпадкова, аздоба сапраўды злятае! хоць я яе стаўлю (сваю, бо стылі ну ніяк не ставяцца ўвогуле), яна трымаецца, а пасля злятае...

і як мантра - "Я не з'еду адсюль, я буду жыць у гэтай краіне, дзе нарадзілася, я не з'еду, не з'еду, не з'еду..."

15:17 

Я болею всеми горестями мира (с)
Якое, аказваецца, шчасце быць хатняй гаспадыняй!!! Зусім яны не дуры... Пачынаю пераконвацца, што яны амаль усе - прасветленыя Буды. Хаця, магчыма, калі дзень пры дні быць будай - надакучыць. Але мне такая асалода выпадае надта рэдка.

21:36 

Я болею всеми горестями мира (с)
Складаецца ўражанне, што ўсе падзеі вакол мяне і мае дзеянні, справакаваныя імі, ёсць паэтапнае, шматслойнае прадзіранне, прабіванне да Кіева. То адно, то другое, то адна рызыка не здаць і зарабіць пераздачу - і, як следства, не паехаць, ці паехаць нашмат пазней, то другае... То горла пачынае балець і ёкае думка "ну ўсё, захварэла", то яшчэ якая "фізіялогія" глючыць... То марозы абяцаюць, то прыезд аўтара на працы... Дадаць татальнае фінансавае неўпісванне ў зарплату і верагоднасць таго, што летняя сімка ўжо памерла... То бок ехаць па холадзе, амаль без грошай і без сувязі. І яшчэ невядома калі, бо калі выкладчыцы прыспічыць не паставіць мне аўтамат, то пайду я на экзамен не а восьмай гадзіне, а чорці-калі... пасля ўсіх "аўтаматчыкаў". І што ж мне дома-та не сядзіцца, а?

13:04 

Я болею всеми горестями мира (с)
І хто мяне заразіў сурочыў?!
І што зараз рабіць? Нікуды не ехаць? Якога ляду?!..

@настроение: ну капец!

20:30 

Я болею всеми горестями мира (с)
Сплошные круглые даты,
Сплошные ровные цифры -
Как тучные акробаты
В не очень веселом цирке.
Кривляются и потеют,
Выкладываясь по полной.
Но как-то всё неестественно,
Надумано и топорно.


Уже подустал оркестр,
Уже подоспел буфетчик,
Но до сих пор неизвестно,
Чем кончится этот вечер.

Кого запульнёт под купол,
Кого подведёт страховка, -
В программке написано путано,
А Бога спросить неловко.

Бог всё еще сильно занят
Деталями закулисья.
И мы всё решаем сами,
Хотя до него - так близко.

Хотя до него всего-то
Шестнадцать кругов арены.
Но лошади отработаны
И распряжены кареты.

И только печальный клоун
С бывалой своей дворнягой
Не лезет в карман за словом,
А лезет туда за флягой,

Чтоб в шуме парад-аллейном
Быть допьяна неподкупным.
А ну-ка, клоун, налей-ка нам,
Пока все глядят под купол.

И будем с тобой смеяться
До коликов, до конвульсий.
Мне по сердцу роль паяца,
Что держит аккорд на пульсе.

Никто не поймёт подвоха -
Что публике остаётся!
Уж лучше пусть мрёт от хохота,
Но унынию не сдаётся.

Сплошные круглые даты,
Сплошные ровные цифры,
И снова несут куда-то
Вертикальные мотоциклы.

Поскрипывают качели,
Выгибается позвоночник.
Большое разоблачение
Последует ближе к ночи.

01:10 

Я болею всеми горестями мира (с)
"Чужую беду рукамі разведу"..
а гэта ж не так і блага, насамрэч... адкрыццё прыйшло да мяне нечакана.
Рэч у тым, што калі мы цыклімся на сваёй бядзе, праблеме, то тады маленькая непрыемнасць падаецца нам вялікай, а вялікая - папросту невырашальнай. І ў такіх выпадках сапраўды карысна паслухаць меркаванне кагосьці аб гэтым, пры тым меркаванне лёгкае, вонкавае, "рукаразводнае". Гэта дае шанец пабачыць сваю прабему з іншага боку і зразумець, што не такая яна і кашмарная...
Раней мяне такія меркаванні, парады раздражнялі. Ціпа - лёгка табе разважаць, а пабыў бы ты на маім месцы! Але нядаўна нечакана зразумела, што мне падабаецца, больш таго - я нават шукаю такіх легкаважкіх парадаў, меркаванняў... Можна вырвацца з надуманага самім жа цыклу праблем і пабачыць, што ўсё не так дрэнна і праблемы ці няма - ці яе можна вырашыць.

23:21 

Я болею всеми горестями мира (с)
На падлозе, на стале, на ложку (больш за ўсё) - россып разнастайных рэчаў, шафа наросхрыст... Малапаспяхова спрабую збірацца. Заўтра будзе зусім не да таго, асабліва, калі квіткоў не будзе (тэмпература не знікла, таму ўсё ж вырашыла цягніком) і паеду спынам адразу пасля экзамена (у іншым выпадку было б трошкі часу на зборы непасрэдна перад выездам). Туплю. Згубіла (абмерла!) і знайшла (палёгка!) пашпарт... Доооўга яшчэ трэсліся каленкі)) Апошняя рэч, якую трэба губляць перад выездам за мяжу. Тупа, канешне, што мы так залежым ад няшчаснага сшытачку.

@музыка: вооось, трэ яшчэ флэшку музыкай на "культурны абмен"забіць!

@настроение: лянівы

@темы: зборнае

13:32 

Я болею всеми горестями мира (с)
Так. Я зразумела. У чым дысананс. Хвароба=дысананс.
5 лютага ў Нінкі быў дзень народзінаў.
Я не бачыла яе роўна год. А яна мне - сястра. Ніхто не вінаваты, вінаваты - усе, што ж рабіць, што ж рабіць...
Я не ведаю, як яе адшукаць. Хіба што сілай думкі. Пакуль яна сама гэтага не захоча - нам не сустрэцца. Мы не сварыліся, не. проста разышліся. Але я ніколі яе не забуду.
Богі, які кашмар!!!!

15:16 

Я болею всеми горестями мира (с)
Адчуваю сябе, як дзіцё напярэдадні свята, якое ведае, што бацькі схавалі для яго мех шакаладных смачнючых цукерак, якія хутка яму дастануцца...
Сёння сяду на цягнік (так, еду ўсё ж на цягніку, бо зусім хворая) і...
і будзе мне шчасце. Мяркуючы па ўсім, не толькі мне :-)
Апошні месяц я жыла чаканнем. Я ўжо даўно жыву чаканнем з лёгкімі перапынкамі.
Я ніколі не ўмела чакаць. Вучуся.

@темы: еду-еду я

16:38 

Я болею всеми горестями мира (с)
Вярнулася дадому.
жудасная ломка...
інтэрнэту дома няма на нявызначаны час, буду можа хіба з працы, вельмі рэдка і ненадоўга. так што любыя мае - тэлефануйце, калі хочаце мне нешта сказаць! люблю вас.

22:29 

Я болею всеми горестями мира (с)
Чытайце дзіцячую літаратуру. Яна натхняе, ачышчае, зараз адчуваецца вастрэй... Геніяльныя рэчы, вядомыя з дзяцінства, звыклыя, зараз адкрываюцца зусім з іншага боку. Звонкія, светлыя, шчырыя. Усё не так проста, як падавалася, усё не так складана, як мы звыклі шукаць.

21:25 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
09:05 

Я болею всеми горестями мира (с)
Матчына дачка. Часам з'яўляліся нейкія мужчыны -- пару разоў, і вельмі ненадоўга. Маці смяялася, што яна "мапа" - і мама, і папа.
Сцяна за спінай, апошняя мяжа, калі нельга знайсці дапамогі больш нідзе ўжо -- ёсць веданне, амаль падсвядомае, што маці заўжды ўратуе, знойдзе выйсце.
Маленькая жанчынка, але самы моцны чалавек у свеце.
І я моцная, пакуль прыкрыта спіна.
А вось, выявілася, што сцяну саму трэба ратаваць. Сэрца нармалёвае, але сасуды вакол яго -- у катастрафічным стане. Калі хтосьці ведае такое пругкае слова "стэнакардыя", дык вось, у яе -- стэнакардыя, якая будзе прагрэсаваць, так сказаў доктар. І калі нічога не зрабіць, то гадоў праз 10 яе не стане. Не стэнакардыі -- маці, ну, і стэнакардыі разам з ёй. Магчыма, дапаможа шунтыраванне. Гэта яшчэ адно дзівоснае слова. Значыць -- аперацыя. На сэрцы.
Толькі маліцца.

20:32 

Я болею всеми горестями мира (с)
Ух ты жа ж!
на дне шафы знайшла стары заплечнік. Нармалёвы такі, сярэднестатыстычны школьны бЭжавы ранчык, з кішэнькамі. Можна было б юзаць, едучы недалёка і ненадоўга (бо ўсё ж не паходны, малават мне для надоўга). Але...
Увесь суцэльна распісаны лозунгамі, цытатамі з песняў, назвамі гуртоў, "Встретімся в Лоріене" і г.д.... Такая какафонія!
Яго б ці пафарбаваць, і юзаць -- да ўлом, напэўна (ды і не ведаю, як-чым, каб усё зафарбаваць)... ці аддаць каму (хто сам зафарбуе) -- можа, патрэбны?
Толькі шкада стала... Ухх... перачытала, абгледзіла -- ды там усё маё юнацтва!!
Разгублена паклала назад у шафу...

19:24 

Я болею всеми горестями мира (с)
"Заўваж, у такі перыяд году
глядзіш на родную прыроду,
і думаеш... (басам): БЛЯЯЯЯ!!" (С) Офа

За акном электрычкі -- залітыя празрыстай-хуткай вадой палі... Гаёчкі, па якіх, здаецца, насамрэч трэ плаваць на чоўнах і каго-небудзь сярод бяроз вылаўліваць. Настрой уздымаецца, гамонім, робіцца весела і ўтульна. Паўсюль туман, белае, жывое, неспазнанае, роднае, даўняе, адвыклі ўжо - узгадваем. Выходзім на станцыі, і хочацца скокаць і крычаць: "Я дома!!". Вось мы і дома.
На дрэвах у лесе -- няўцямная колькасць моха. Пэўна, першы зазелянеў. Памытыя елкі.
Возера пад лёдам, а з яго -- бурлівы ручай. Вярба з белымі кончыкамі.
Да палігона яшчэ так-сяк сляды сцежкі прысутнічаюць: правальваемся не глыбей, як па шчыкалаткі (за выняткам міні-вадаёмчыкаў). Я наперадзе пракладаю след сціламі. А вось як збочыць з дарогі -- пачынаецца "весела". Зусім запыхаліся, ямін і раўчукоў пад снегам не бачна, часам яяяк ступіш! ды яяяк сядзеш))
У лесе -- сляды бурнай дзейнасці дзікоў: разрытыя прагаліны з кавалкамі выкалупанага моху, сцежкі перпендыкулярна звыклым (не адразу здагадалася, што гэта іхнія - толькі калі пабачыла выразныя сляды). Яны там гаспадары зараз.
На полі -- туман, снег, снег ды туман. З-пад снегу -- вільготныя камякі ледзь адмерзлай зямлі. Так бела, што быў момант, калі нават спужалася -- дуба не бачна! А што, калі нейкая свалота ссекла? Неее, немагчыма. На месцы. Магутны, спакойны, цёплы. З зялёным мохам на ствале. Шчасце.
Назад выбіраліся кароткім шляхам да дарогі і трасай -- першы раз адтуль так, хаця любімая М1 знайшлася зусім недалёка. І як гэта мы раней не дадумаліся? Але дзякуй Інэльцы, што даслала на шлях праўдзівы, бо мы ўжо збіраліся ісці высвятляць, што за шаша там, за полем. Усё адно трэба будзе неяк летам дазнацца -- адкуль, куды і навошта.
Вось так мы і прывіталі Вясну.

Ваш компас зямны

главная