• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
20:43 

Я болею всеми горестями мира (с)
Варта насіць кароткія спадніцы дзеля таго толькі, каб выйшаўшы з прамерзлага выдавецтва адчуць сонца на лытках, такое цёплае і радаснае, забыць пра ўсе выкідоны InDesign і істэрычны дыплом. Проста ісці і ўважліва разглядаць ярка-зялёную траву, яна яшчэ чыстая і блішчыць. Пакуль даходжу да метро - галаву адпускае, адзіны час, калі яна расслаблена.

Мацанава, ты Захарыку наогул нешта дорыць збіраешся? Тэлефон не здымаеш прынцыпова?

22:31 

Я болею всеми горестями мира (с)
Калі б я ўмела так маляваць, жыццё было б цалкам апраўдана!
Гісторыйка, (с) Марися Рудcька

23:00 

Я болею всеми горестями мира (с)
Ой люююдзі, адбылося страшнае, "Зорныя войны" нарэшце напаткалі і мяне, з'елі мозг, я праніклася Ёдай і я загарэлася праглядзець усё. Чытаць, пэўна, не буду, хопіць першай кнігі, ну ці можа калі-небудзь пасля...
ЕЕЕее, мяне прэ))

00:23 

Я болею всеми горестями мира (с)
"Я никому не нужен и никто не нужен мне" (с)

21:26 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
08:43 

Я болею всеми горестями мира (с)
дзень учорашні пачаўся з даезду на працу пяцю транспартамі (спазнілася амаль на гадзіну, але зайшла раней за галрэда), хвілінай маўчання ў офісе, змрочнымі разважаннямі, каму і што выгадна і чаго чакаць цяпер, вар'яцкімі пошукамі нейкага француза. Усе на нервах, усё валіцца з рук, Ворд з'ядае праўкі, нашая дурасць іх з'ядае - паўдні рабіла і перараблівала працу. У сакратаркі ляснуўся кампутар (км, самы адказны ў офісе), пошта не працуе, ну, добра, хоць які інтэрнэт з'явіўся (заўчора не было - у нашага правайдэра ляснуўся сервер для юрыдычных асобаў). Галава кругам. Пасля працы мілы завёў мяне на Кастрычніцкую (хоць я не збіралася, я проста баялася сарвацца), паставілі свечкі.
З'явілася ўнутранае адчуванне "ну што яшчэ?"

Мой горад у стане вайны
Разуменне прыйшло знянацку
Дрэвы стаяць і дамы,
але так, нібы зараз - падаць.
Дзеці гуляюць з сонцам -
вячэрнія промні з холадам
Красавік як крык,
немы крык
Гібелі майго гораду

Дарэчы, жч які дзень у агонііз кароткімі перапынкамі і шматразовымі кантузіямі. Ну цяяяжка не спіхнуць гэта на спецслужбы, тым больш што вядома, што яны там пасвяцца.

09:16 

Я болею всеми горестями мира (с)
Цудоўна пасядзелі ўчора, лічу
Засталося толькі зразумець, што робіць піцу мокрай
На днях была небяспека страціць усё. Не, ну не ўсё канешне. Усяго-ткі пазбавіцца месца працы, на якім амаль нічога не плоцяць і дырэктар нярвовы, і невядома, ці аформяць нарэшце ўжо. Але чорт, на дадзены момант больш, чым тут, я хачу працаваць толькі мо ў якім "Логвінаве", ці "Галіяфах" (менш, ды і штат там больш чым набраны, падаецца), ды шчыра разумею баюся, што не пацягну -- надта мала досведу працы з мастацкай літаратурай, з паэзіяй -- тым больш. Мая праца надае сэнс майму існаванню, як бы часам не было ўлом падняцца ранкам, як бы часам не закіпаў мозг і не ставала часу на сябе.
Та, калі выйдзе Слоўнік -- напэўна, будзе мой другі Дзень народзінаў (раз ужо першы ніяк не атрымліваецца добра адзначыць). Праўда, я гэтак жа меркавала пра Чарнякевіча "Атлас гаворак" (пееершы), і тым больш - нашае калектыўнае са Светай дзіцё, Валодзіну, але проста адчувала кайф, трымаючы іх у руках, і хваляванне - раптам нешта парпусціла. Слоўніку я аддаю нашмат больш, ён пакуль цалкам мой, я ўжо ведаю амаль кожную яго костку, я чытаю пра яго (мануалы пра даведкавую літаратуру) і пішу пра яго (дыплом).

А ў жч у мяне новае сонца, далёкая незнаёмка, якая не ведае пра мяне анічога, але пастоў якой я чакаю smugasta.livejournal.com/207162.html

13:48 

Я болею всеми горестями мира (с)
09.04.2011 в 13:46
Пишет Aylie:

09.04.2011 в 12:12
Пишет Mellon San:

«появились специальные пункты или мусорки для старых батареек. Большая просьба, распространить данную информацию. Батарейки - опасные отходы, выбрасывать их в мусопровод или в мусорку нельзя, поскольку, попав на свалку, они начинают отравлять почву и воду. Вот список мест в Минске, где можно оставить пальчиковые батарейки:

ТЦ «Столица» (вход со стороны гостиница «Минск»), ГУМ (в отделе электроники, 2-й этаж, секция «Часы»), ЦУМ (возле отдела «Часы»), Универмаг «Беларусь» (у входа в магазин), ТД «Горизонт», Магазин «Техника в быту», ТД «На Немиге» (секция «Телерадиотовары»), ТЦ «Партизанский» (подземный город перед универмагом “Беларусь”), Гипермаркет “ГИППО” (ул. Рокоссовского, 2), “Радзивилловский” (ул.Л.Украинки, 22; пл.Независимости), “Горизонт” (ул.Куйбышева, 35, 2-й этаж), Сеть магазинов “Электросила” (ул.Красная, 22; ул.Притыцкого, 101; ул.Уманская, 54; ТРЦ “Экспобел”)»

(с) bert-tran.livejournal.com/341694.html

URL записи

URL записи

22:24 

Я болею всеми горестями мира (с)
Цоя я выкарыстоўваю выключна ў тэрапеўтычных мэтах, ага..

13:45 

Я болею всеми горестями мира (с)
Чытаю жж хрысціяніна, пасля - крышнаіткі, ем арэшкі (перапаліла, здаецца)
Прыбіраць лянота, дыплом не пішацца.
Эканомлю як даўне не - нічога залішняга, ежа толькі хатняя, чужы дэзік, маякі з мабілы.
Кароткае прасвеленне пасля сустрэчы з сонцам сышло, зацягвае ў не-час

20:45 

Я болею всеми горестями мира (с)
Сёння яркаеяркаеяркае неба. Ішлі міма вішняў, яны растуць уздоўж вуліцы, калісьці я ішла ад Ніны і ела іх на працягу ўсёй вуліцы.
Творчы крызіс дыплома. Неспакой вярнуўся і не хоча сыходзіць, пакуль не здам - не сыйдзе. Тобок гэта надоўга.
Па папярэдніх падліках растратаў плануецца разы ў паўтары-два больш, чым прыбытку, і ўсе неяк раней за яго.
Ножанькі Фенікс (богі, якая на ёй медычная шапачка!!! у нешта такое пазітыўна-дзіцячае. вось такія хірургі атрымліваюцца са скрыпачак) параіла рэзаць. Ёй я паверыла (да таго ж былі важкія аргументы). Дачакаюся восені (зараз ужо пазнавата, у цёплы час такія рэчы рабіць нельга, і гэта маласпалучальна з дыпломам), спадзяюся, за лета яны не адваляцца.

Дыпломны крызіс... амаль дыпламаваны)))
А праўда жа, калі я зараз усё глыбей і далей і незваротней сыходжу ад людзей, я здолею да іх вярнуцца пасля апошняга 3,14здзеца сутаргі рыўка?

22:51 

Я болею всеми горестями мира (с)
Што можа быць натуральней, чым адзначаць Дзень Народзінаў з маці і сябрамі! І канешне няма там патрэбы ў чалавеку, які чужы маці і сапсуе сяброўскія вячоркі, прыўнясе кучу складанасцяў і наогул. А я бы паехала. Праўда.

20:27 

Я болею всеми горестями мира (с)
13.03.2011 в 18:18
Пишет nimrea:

13.03.2011 в 17:05
Пишет yako-kaede:

Вместо сакуры
13.03.2011 в 17:28
Пишет Inari.:

Тем, кто хочет и может помочь японцам,
... здесь расскажут, как это сделать.

Если можно - перепост.

URL записи

URL записи

URL записи

12:32 

Я болею всеми горестями мира (с)
У Каго Ёсць Знаёмыя Хірургі?
патрэбна кансультацыя

13:21 

Я болею всеми горестями мира (с)
Тадам!
Нас (мяне і Свету, і нават Таню, што зараз на практыцы) такі павіншавалі з 8 сакавіка (на працы) разам з іншым калектывам. Баялася, што наогул праігнораць, як пустыя месцы, як тое было на Каляды. Драбочак увагі, прызнанне за людзей - так проста!
Ці аформяць мяне ўжо калі-небудзь? Ці сыйду...

23:59 

Логіку ў студыю!

Я болею всеми горестями мира (с)
Адна лечыць грып антыбіётыкамі (з першага дня; і яе суседка па кватэры ўжо высыпаная крапіўніцай і страўніку капец, але таксама лечыць грып антыбіётыкамі!), другі збіраецца выязджаць на шашу да Брэста - праз Шабаны.
І калі я ахрэневаю ад геніяльнасці гэтых ідэй, мяне лічуць ледзь не здрадніцай Радзіме, скончанай ідыёткай. Бо адной дактары "усё жыццё пры грыпе прызначаюць антыбіётыкі" (бляя, пад суд іх, тых дактароў!! увага - не пры ўскладненнях, а З Першага Дня Грыпа!), а другі бачыць, што ад медунівера да М1 далёка, затое ад метро "Магілёўскай" блізка...
У выніку адна скептычна кажа "ну я спрашу ў цёткі, яна медык, ну не могуць жа ўсе дактары быць такімі дурнымі!" (дурная, стопудова, я!), другі крыўдзіцца і ледзь не кідае слухаўку.

Супер. Логіка хлопнула дзвермі гэтага свету.

22:55 

Я болею всеми горестями мира (с)
калі чэшацца зуб - хочацца кусаць усё вакол і немагчыма думаць ні пра што іншае. Але калі ён чэшацца, лепей ім, напэўна, не кусаць...

15:05 

Я болею всеми горестями мира (с)
што за фігня?
куды б на гэты дзень зашыцца, каб ніхто нічога?
лепш зусім адной, чым адной з людзьмі. а цуд праваліўся пропадам.

18:40 

адкажыце мне

Я болею всеми горестями мира (с)
Ехаць на Менескон ці не? to bee or not to bee?

хто едзе, хто не - і чаму?

11:33 

Я болею всеми горестями мира (с)
Не думала, што мой рот можа змясціць столлькі рук і інструментаў адначасова
Ахвяравала сябе будучыні беларускай зравааховы, але, зрэшты, гэта было і прышпільна

Ваш компас зямны

главная