• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
10:23 

Я болею всеми горестями мира (с)
Найкарыснейшае ўмецтва --хутка і правільна расстаўляць прыярытэты.
Я навучуся не сумаваць. Але ты пашкадуеш.

13:05 

Я болею всеми горестями мира (с)
Не глядзіце на працы, мне прыйшлося руку кусаць
707.livejournal.com/192678.html

17:04 

Я болею всеми горестями мира (с)
Сябры! Наша выдавецтва збіраецца змяняць сайт. Вялікая просьба, ЗАЗІРНІЦЕ ды ПАРАЙЦЕ (у паведамленні), што можна дадаць/прыбраць, што не падабаецца, што важна - на ваш густ!
цікавіць менавіта раздзел "Выдавецтва". Калі не лянота - перапосціце.
tn.by/index.php?option=com_content&task=view&id...

17:53 

Я болею всеми горестями мира (с)
Выпрабаванне расстаннем.
Раздзельным часам, людзьмі, месцам.
Я чакала тэлефанавання цэлы вечар і ўсю раніцу, і толькі папоўдні ты ўзгадаў, што варта прынамсі паведаміць, ці даехаў ты. Так, я не твая маці. Я проста тая, хто чакае.
Выпрабаванне. Ці пройдзеш яго ты?
Ці прайду яго я?
Калісьці я не адужала...

14:23 

Мілая штука, знесена з Кантакта

Я болею всеми горестями мира (с)
После каждого полета летчики компании Qantas заполняют специальный бланк, так называемый лист жалоб, в котором описывают неполадки, возникшие во время полета и требующие устранения. Инженеры читают лист жалоб и устраняют неполадки, после чего внизу листа пишут, какие меры были приняты, чтобы пилот мог об этом осведомиться перед следующим полетом.
Ниже приведены несколько реально зарегистрированных жалоб от пилотов компании Qantas и соответствующих отчетов инженеров о принятых мерах. Cтоит отметить, что Qantas — это единственная авиакомпания среди многих, у которой не случилось еще ни одной авиакатастрофы.
(П — проблема, описанная пилотом)
(Р — решение, принятое инженерами)
___________________

П: Основное внутреннее левое колесо почти требует замены.
Р: Основное внутреннее левое колесо почти заменено.

читать дальше

19:15 

Я болею всеми горестями мира (с)
Дзень пачынаўся добра.
А пасля выявілася, што Мора, та і Вясёлка таксама, праз якія (калі ехаць, адкуль, у якой чарговасці) мы з каханым паспелі ўжо разоў сто паспрачацца, накрыліся медным тазам з мілагучным звонам. "Пакуль гэтую кнігу не скончыце, гэта немагчыма". А "гэтай кнігі" там яшчэ на месяц недзе ілюстрацыі рабіць, і пасля - шыхтаванне, таксама я, не магу нават прыкінуць, на які час. І праўда што, тут нават не абвінаваціш зласлівага дзядзьку. Не зласлівы ён. проста у іх план, у плане — кніга, з якой зацягнулі, якую трэба рабіць неадкладна. Рабіць няма каму. У самым чароўным і цалкам немагчымым выпадку застанецца мо тыдзень да канца жніўня, ну а пасля ў майго спадарожніка пачынаецца вучоба. З дасады хочацца крыць матам ці равець, але нішто не зменіцца, прыйдзецца гэта скушаць.
Лета цалкам страціла сэнс. І смак жыцця некуды сплыў, так, будні засталіся.
Та што за праклён такі, як толкі збіраюся ў Крым — вечна нейкі апакаліпсіс! Мінулы раз у дзень напярэдадні ад'езду паклалі ў лякарню на два тыдні...
Няўдачніца..(

10:43 

што цяпер

Я болею всеми горестями мира (с)
Тры дні хаджу на курсы ангельскай. У пратэстанцкую царкву прыехалі амерыканцы, каб каго-небудзь чаму-небудзь дармова навучыць, ці прынамсі паспрабаваць.
Самі курсы на 10 дзён, у вынку поўныя два працоўныя тыдні я мушу пасля працы ехаць у раён Ванеева, хвілін 40 грэцца на сонцы і медытаваць на канал (насамрэч, там цудоўныя мясціны! разглядаю крываўнік ва ўсіх падрабязнасцях і згадваю дзяцінства), або чытаць вечнага Марціна - так, я такі вырашыла яго дабіць! Ну а пасля спевы рознай наіўнай драбязы (я думала, будуць рэлігійныя спевы, але пакуль не было) і... занятак. Як жа ўсё кепска з маёй ангельскай! Цьмяныя ўспаміны пасля 13 (!) гадоў афіцыйнага вывучання, згадкі пра часы, няправільныя дзеясловы і знаёмыя на слых словы. Часцяком памятаю, як пішацца, але ніяк не ўзгадваю, што значыць, або наадварот. Забыты самыя элементарныя словы, ведаю, але блытаю, куды ставіць артыклі і канчаткі, пачуваюся поўнай дурай, суцшае толькі, што нас такіх уся гупа. а наогул - багата. У галаве - ласкутковая коўдра замест мовы!
Дадому вяртаюся познім вечарам, выматаная, паспяваю паесці, крыху патупіць - і спаць, і не выспацца.
Дарэчы, хтосьці мо можа нешта параіць на халодны перыяд? Курсы ці нешта такое, але недарагое, гэта важна! Ці можа нехта захоча дапамагчы сам? Я-та паспрабую запісацца ў тую царкву на гадавы бясплатны курс, але не ведаю, наколькі эфектыўным ён апынецца, дый там без рэлігійнага дамешку ўжо дакладна не абыйдзецца, а я бы хацела ісці сваім шляхам. Хаця вось што, а будынак мне падабаецца, ён светлы, шмат вольнай прасторы, лёгка думаць пра высокае і настрой лёгкі, чысты. У гэтым сэнсе пратэстанты маюць рацыю, і яшчэ гэты пазітыўны падыход да ўсяго, пошук радасці, нязмушанасць - таксама падабаецца. Ну і ўсё)).

12:17 

Я болею всеми горестями мира (с)
Людзі добрыя!!!
Можа ў кагосьці з вас, ці з вашых сяброў, валяецца дома непатрэбны сецевы фільтар (перахаднік для кампа, хрэнь з рызеткамі)?
Дужа трэба, калі не назусім, то прынамсі на месяц (пакуль не атрымаю наступныя грошы і не набуду ўласны).
Ляснулася электрынасць, а калі вярнулі - ён не ажыў, і зараз кампом магу карытацца толькі на працы. Яно канешне карысна для хатняй гаспадаркі, але крыху нязручна...

14:47 

Я болею всеми горестями мира (с)
Ну так... мала таго, што ў справаздачы ўмудрылася напісаць слова "длиной" з дзвюма "н", так яшчэ і дыпломам даела картрыдж у прынтары - адзіным цяпер...
Помста ката Леапольда, блін..
Самае крыўднае, што разумею, яшчэ і перадрукоўваць пасля нормакантролю прыйдзецца, калі не ўсё, то частку - дакладна:upset:

17:41 

Я болею всеми горестями мира (с)
Учора цэльны дзень слухала фэст. Дома. Праз акно. Фэст быў на Баравой... :nerve:
Пад вечар Косця амаль маральным гвалтам такі выцягнуў мяне туды, праўда, прыперліся амаль на сярэдзіне "Мумія". Не тое, каб я была іх фанаткай, але мама дарагая, як жа клёва, калі цябе падымаюць на плечы і трымаюць там некалькі песняў запар, а пасля яшчэ некалькі! І ўсё так бачна-бачна! Не, мяне пару разоў падымалі раней, але на пару хвілін і пераважна чужыя дзядзькі з потнымі думкамі.
Нікога там не бачыла, хаця ведаю, што было вельмі шмат знаёмых, і падаецца, нават сябры. Аднагрупнік-Ванечка толькі пытаў, ці не там я, але нашмат раней, у сярэдзіне дня. Неяк гэта не па-фэставаму неаптымістычна.

Калупаю дыплом, калупаю дыплом, калупаю дыплом... Калупаю дыплом! Абедаю сапсаванымі грыбочкамі з мазахістычнымі думкамі "выжыву ці не"
Два вечары ўгрохала на пошукі басаножак, безвынікова. Татальная неспалучальнасць таго, што ёсць, з маімі вузкімі ступнямі, але вялізарнай косткай на левай назе, ну а часам і коштаў з сумай даводзіць да сапраўднага адчаю!

11:45 

Я болею всеми горестями мира (с)
А яшчэ я ўмею абсалютна бяздарна прасіраць грошы. Якая ж я дурачка...

14:59 

інфармацыйнае

Я болею всеми горестями мира (с)
Та, даўно хацела напісаць: чамусьці не магу зайсці сюды з хатняга кампа, толькі з працы. А дома - проста сайт не грузіцца. Магу толькі здагадвацца пра прычыны, якія не паддаюцца ніякай логіцы.
Але тым не менш, калі нехта нешта мне захоча тэрмінова паведаміць пра сябе ці для мяне, лепш пішыце ў Кантакт, хто там ёсць, або на estel_n@mail.ru

11:52 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
00:33 

Я болею всеми горестями мира (с)
А яшчэ мне балюча назіраць, як Анечка ў Кантакце змяняе адну аву з фотаздымкам з вяселля на другую. Так, прыгожыя фота, і яна там мілая, нявеста... Нявеста чалавека, які зараз рыхтуецца да іншага вяселля (бліна, ён жа падаецца нам равеснік ці мо на які год старэйшы, і ўжо другі раз жэніцца) і лопаецца ад радасці, што ў яго будзе дзіцёнак. А я хоць і рада за яго,асабліва, калі праўда, што ён піць кінуў, але па-жаночы шкадую яе, адзінокуі і не надта прыгожую, навошта, навошта яна ставіць вясельныя аватаркі, як шчаслівая маладзіца, хаця ўжо - адзінокая развядзёнка. Няўжо яна яго яшчэ кахае? Хутчэй за ўсё. Патэліць і спытаць карціць страшэнна, але не магу, проста не магу. Такія размовы на вечар ці ноч, пад піва і злыя слёзы. Не дайце Богі каму...

00:15 

Я болею всеми горестями мира (с)
Люблю свой шлях на працу і з яе. Ён дорыць мне вясну: там і прагаліны з зялёнай травой, яна яшчэ блішчыць, россыпы дзьмухаўцоў, яблыні як аблокі, сёння ля працоўнага ганку заквітнеў бэз. вясна, амаль што лета

21:23 

Я болею всеми горестями мира (с)
Прыйшла да пэўнасці, што гатова трываць хамства дырэктара і прынцып "запрэглі і паехалі" за тое, каб нашая фірма пратрымалася, не збанкрутавала. Калі абваліцца - не відаць ні афармлення, ні нават майго цяперашняга "заробку". Цфу-цьфу-цьфу, а ён усё ж такі мужжжык, цяжка зараз круціцца, усё вісіць на валаску, уся краіна там ужо боўтаецца...

неяк трывожна drukar.org/news9930.html

00:34 

Я болею всеми горестями мира (с)
Я безабаронная перад тваімі капрызамі, калі ты раскладаеш мне пастку, каб праз яе пазбавіцца ад сваіх комплексаў, а я вядуся, бо веру тваім словам. Я губляюся, калі ты робіш нешта назло, бо веру, што ўчынкі мусяць мець нейкі сэнс, і не магу яго знайсці. Твае словы б'юць, як поўха. Твая душа ўцякае ад мяне, як пясок скрозь пальцы, а я не магу іх сціснуць, магу толькі здзіўлена і з болем назіраць, як ты высыпаешся, і непахісныя муры робяцца пылам. Ніхто не можа быць такім далёкім, як блізкі...
Я, дарослая дзяўчына, адчуваю сябе пакінутым дзіцём.

08:19 

Я болею всеми горестями мира (с)
Вакол - адны благія знакі.

12:37 

Я болею всеми горестями мира (с)
Та, шаноўныя, тут актуальным выявілася пытанне, хто што робіць у ноч на першае траўня...
Так хацелася б чагосьці душэўнага...

02:12 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL

Ваш компас зямны

главная