Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
12:52 

Я болею всеми горестями мира (с)
Што жа рабіць? Дзе праўда? Што я прыдумала - шчасце ці пакуты? Што з гэтага існуе тут, а што - у маёй галаве? Мне неабходна Таро, але адна дзеўчына, якая робіць гэта добра, не так добра да мяне некалі ставілася, і я баюся яе непакоіць (хаця, пэўна, што не адмовіла б), другі, які робіць гэта горш, мае яшчэ болей уласных фантазій. А мо мне трэба напіцца і ноч запар плакаць у роднае-роднае плячо? А мо сысці ў загулішча? Ці ў затворніцтва? Мне неабходна стаць Дубам. Як так доўга можа вісець такі радыкальны выбар: парваць ці склеіць? Як зразумець, там насупраць - чаго хочуць больш? Там таксама панапрыдумвалі і баяцца, і сумняюцца, ці там проста плывуць па плыні без ніякай "будучыні"?
Якое месца я займаю там? Ці я асуджана зноўку чуць цішыню на самыя важныя і важныя словы? Двойчы (ці больш? але тыя два разы не забуду ніколі, нават калі надалей будзе адно святло) я яе чула і давала абяцанне больш ніколі, ніколі не прамаўляць гэта першая, а цяпер зноўку, я мусіла б чуць адказ, а чую нешта зусім іншае, левае, пустэчу, і пустэча ва мне, у маіх жаданнях, у маім календары, і фраза "скончыць як ***" не такая ўжо і недатычная мяне!

17:22 

Я болею всеми горестями мира (с)
Ён даводзіць мяне да слёз, руйнуе мары і робіць цуды, выклікае жаданне знішчыць, расчароўвае, кажа страшныя рэчы і чуе іх, але не бачыць яго некалькі дзён - жудасная туга, і смак да жыцця, ежы, людзей - губляецца.
І та, мяне закалупаў мой дырэкатар, які, відаць, вырашыў, што мне можна і не плаціць, і насмарк.

14:40 

Я болею всеми горестями мира (с)
Дурацкае адчуванне, калі чалавек у 2,5 разы старэйшы за мяне (тут -- я верстальшчык, яна рэдактар, тобок у тэорыі яна вырашае, як павінна выглядаць, а я раблю, як яна кажа, ну, магу нешта прапанаваць, але тут адказная яна), плача, і кажа, што яму ўсё адно, што тут будзе, што тут робіцца, і якая будзе кніга, кажа: "Рабі як хочаш, а я ўжо ад гэтай кнігі стамілася" (кніга, дарэчы, не самае горшае з таго, што было і магло быць)

@темы: пачатак дня

23:24 

Я болею всеми горестями мира (с)
А яшчэ ў мяне хварэе любімы кот. Моцна. Толькі не ён...

19:10 

Я болею всеми горестями мира (с)
Як жа класна, калі няма дырэктара! Ніхто не носіцца, не шуміць, не замінае... працаваць і атрымліваць асалоду)
А мой мілы - такі мілы... Ну праааўда!) Адвучыць бы яго спазняцца, бо насамрэч напружвае.
Накачала маскалькага.. поп-року? калі шчыра, не ведаю яшчээ, што там. Проста чалавек харошы))) Та, я нарэшце сабралася паслухаць творчасць маіх любімых маскалёў (Андрэя, у сэнсе). Можа такі зганяць да іх у сакавіку? Не, з сябрамі адзначыць дзень народзінаў я вырашыла адназначна, бо ў мінулым годзе было яшчэ больш паршыва, чым у пазамінулым, раптам у гэтым будзе цудоўна, як калісьці? Але вось адразу пасля намалёўваюцца вялікія выходныя, можа яшчэ і за свой кошт дабраць дзянёк... Думаем.

00:30 

Я болею всеми горестями мира (с)
я долго держал это в тайне, но теперь признаюсь — я пледик (с)

Атрымала жаданую кансультацыю па Еве. Дапамога сустрэлася нечакана і такім чынам, якім раней не шукала і не думала -- залішні доказ тэорыі пра непазбежнасць паратнуку. Ну, было б файна яшчэ дапытаць каго-небудзь мегаразумнага канкрэтна пра канкрэтныя дасяжныя прадукты, але асноўныя пытанні я зняла і сэрца супакоілася.
У мяне комплекс віны за тое, якім шляхам і чынам яны трапляюць да нас, за пакуты, на якія іх асуджаюць, за ўмовы, у якіх трымаюць, і ў якіх, магчыма, трымалі маю дзяўчынку. Маю. Блін, нават за Віньку так не трэслася)
Але калі ў кагосьці ёсць знаёмыя заолагі (герпетолагі :alles:), ці разводчыкі чарапах, то я б яшчэ дапытала, так!
Да, я ўмудрылася згубіць сваю картку, і цяпер як дура, да панязелка не здыму грошы. Та, я ведаю, што можна ў банку, але ў ацкі нязручны пра працы час.

12:54 

Я болею всеми горестями мира (с)
Смерць – гэта адзінае, чаго нельга выправіць.
Не, вядома, гэта нервы, я ж апошнім часам да слёз пужаюся, пераймаюся за герояў фільмаў (вось што можа мець менш сэнсу!), сню жахі ці проста розную брыдоту амаль штоноч, страх цемры за спінай, калі вяртаюся дадому позна, здрыгваюся ад нечаканасці… Але неяк так кепска робіцца, калі дапусціць думку, што нешта здарыцца з тымі, каго “шчыра рада бачыць”, хто нешта значыў у маім жыцці, і галава кружыцца ад ценю ўяўлення, што могуць пацярпець у дурацкай выпадковасці або знікнуць назаўжды тыя, без каго не ўяўляецца жыццё.
Беражыце сябе, калі ласка.

11:31 

Я болею всеми горестями мира (с)
Богі вялікія! Не далі мне мужа-праграміста, дык дадайце хоць уласнага розуму!

Адна версія праграмкі не выдаляецца (і віна не мая - агульны глюк! :nope: ), і таму наноў яе паставіць і сказаць "прабач, лепш бы я і не рыпалася і юзала цябе" я не магу, трэба неяк па-хітраму чыціць комп ад яе рэшткаў (абрыўкі трупа), другую - ну ніяк не магу разабрацца, як усталёўваць, код чамусьці ў дзвюх частках і наогул...
Карацей, уляпалася. А на наступным тыдні (у панядзелачак!) кроў з носа - яна павінна стаяць (ну хоць якая-небудзьт версія!) і я на ёй працаваць. У пятнцу ўвечары еду ў Мазыр, і скасаваць гэта ніяк не магчыма, а зараз, зараз за паўтыдні да Н.г. хрэн я каго вылаўлю...
Аааагггррррррррр......:apstenu:

18:21 

Я болею всеми горестями мира (с)
Упершыню адзначала тое, што варта - Каляды.
калядавала, была казой, і вечар прайшоў пад цудоўныя беларускія святочныя спевы
пасля ў сяброўкі рабілі куццю, пеклі сонечныя печыўкі, чароўная вячэра пры свячах вузкім колам
а Кастусь падараваў чарапашку. Яшчэ не вызначылася з імём.
Так здзяйсняюцца мроі...

23:50 

Я болею всеми горестями мира (с)
08.12.2011 в 22:03
Пишет .Nitroglycerine:

08.12.2011 в 21:22
Пишет Я настоящая:

02.12.2011 в 23:08
Пишет Demeroll:



URL записи

URL записи

URL записи

22:59 

Я болею всеми горестями мира (с)
Мне падаецца, у сакавіку кантракт не працягнуць. Выключна праз асабістае стаўленне дырэктара. Надта злавесна ён запытваецца пра маю ангельскую... Паглядзім, канешне, але я пачынаю маральна рыхтавацца... Во весялуха будзе :asskiss:

03:03 

Я болею всеми горестями мира (с)
Сёння я люблю гэты свет! Тры файныя сустрэчы)
Толькі хварэю, і яшчэ прышчамі высыпала жудасць як.

15:35 

Я болею всеми горестями мира (с)
Для прафесійнага развіцця трэба ўдасканальваць мастацтва не задаваць начальству дурных пытанняў.

Як паляўнічы чысціць стрэльбу, так наш дызайнер чысціць друкарскую машыну. Праўда, смярдзіць у разы больш...

@темы: працоўныя думкі як прусакі

14:23 

Я болею всеми горестями мира (с)
Усе праблемы ад лістапада. Ніколі яго не любіла, самы цяжкі, мусіць, месяц. Нават у лютым лепш...
Але пахне паўсюль надзвычай смачна.
На Хэлоўін усё ж ацкі не хапала старой роднай з розных прычын кампаніі. Па дарозе дадому накацілі ўспаміны.
Зноў нечыя вяселлі -- адно ў нашай сакратаркі Волечкі, другое -- у ўніверскага сябра Дзімона, з якім даўно не стасуемся (гы, з ягонай гарадзенскай сястрой і тое больш), але курсе на 1-2 шмат тусіла з іх кампаніяй. Ну вось калі ўжо перастану хаваць вочы ад гэтых навін, калі перастану думаць пры гэтым пра сябе? Калі акшчуся і, як цяпер модна, шчыра НЕзахачу замуж? Перастану чакаць усёй гэтай фантастычнай лухты накшталт вечнага кахання, прЫнца (праўда, з класічнымі прынцавымі тыпажамі ў мяне ніколі не складалася), цуду, глыбокага ўзаемапаразумення, свайго-свайго гнездзечка і г.д.? Калі ўжо ўцямлю, што позна чакаць, што недзе па сваёй дарозе спатыкнулася і вяртацца позна, і шлях мой вядзе зусім у іншы бок? І вось куды яго нясе, хацелася б ведаць? Наперадзе -- толькі дзесяцігоддзі працы з кнігамі.

@темы: чарговае зануднічанне

19:11 

Я болею всеми горестями мира (с)
Паўдні прайшло выдатна, нават можна не зважаць на частковы аблом у "Вянку". Сонечнай раніцай -- кроў з вены без чаргі, пасля шпацыр па напаўадчненай "Камароўцы", адтуль -- на цудоўную Карла Маркса, даведалася, што дырэктар галерэі, куды хацела змясціць на продаж кніжкі, будзе пазней, скіунла іх, праплыла да сяброўкі ў іншы канец вуліцы -- нечакана застукала, як яна гамоніць з кліентам па-беларуску (спраўдны сюрпрыз! І ўсё ж такі, хто першы пачаў:sunny: ?). Далей, праз раніцу, не спяшаючся, у "Вянок", пасля назад у галерэю. Восеньскі Востраў слёз, Свіслач, качкі, успаміны юнацтва. І ўсё гэта ў нязвыклай закінутасці і лёгкасці, бо ўсё ж звычайна падсвядома чакаецца чыё-небудзь тэлефанаванне, або намерваешся патэлефанаваць камусьці сам. А я, варона, мабілку ўчора на працы забыла.
Калі нарэшце ішла на працу, адчувала шчырую стому.
А зараз вось увесь настрой некуды сышоў. Праца не ідзе. Раздумваю над бессэнсоўнасцю сябе, быцця, і безадказнасцю і лянотай майго каханага, якая -- прадчуваю -- загубіць мяне. Самотна і пуста.

11:23 

Я болею всеми горестями мира (с)
Сезон чакання вясны прашу лічыць адчыненым.
Ківаю носам на працы, засынаю ў транспарце.
Штодзень прымаю новыя катэгарычныя рашэнні датычна асабістага жыцця і яго будучыні, дзеля таго, каб праз некалькі гадзін прыняць супрацьлеглае.
Зразумела, што палову з тых сябровак, якіх наўмысна ці не магу лічыць блізкімі - банальна баюся. Забаўна...
Яшчэ зацьвердзілася ў летнім расчараванні хіпі - разлюбіла гэтак жа інтуітыўна, як і падлюбіла. Па-ранейшаму захапляе нехта\нешта асобнае, але ідэалізацыя ўсяго класу засталася недзе на першай Вясёлцы.
Вось ужо больш за месяц не пачынаю ніякай мастацкай кнігі, цягаю з сабой ангельскую граматыку.

16:37 

Я болею всеми горестями мира (с)
Люблю, люблю, люблю! Да шаленства -- начны горад. І няхай не ноч, а позні вечар, ды толькі пуста, як ноччу, і можна ісіці, ісці, ісці і размаўляць уголас сама з сабой, як калісьці.
Адчуваю восень. Дыхаю ёй.

08:04 

Я болею всеми горестями мира (с)
22.09.2011 в 03:28
Пишет Aylie:

That very month was September, and as fine as you could ask.
I don't know half of you half as well as I should like; and I like less than half of you half as well as you deserve.



Happy birthday!

URL записи

15:12 

Я болею всеми горестями мира (с)
Паездка ў Гомель на фаер-фэст адбылася). Па дарозе ўпенршыню ў жыцці села (адна) у машыну да двух здаровых мужыкоў, села з адчаю, а выявілася, што адзін студэнт, а другі ляснік і да мяне ім не было справы, нават гаманілі амаль толькі між сабой (крыўднавата нават). Прыехалі пазнавата - захраслі на Бабруйскай аб'яздной, жахлівае для спыну месца! Гомель быў сонечны і святочны, адно прадавачкі марозіва нейкія агрэсіўныя: адна ледзь не даслала, бо зачынялася, другая намагалася залезці ў Любін гаманец і нахаміла. На кірмашы ля вакзала нечакана сустрэлі Мару з вязаннем, пасля - радасную Аленку. Аленка падорыла мне вітражык, я была так рада, ды ўвечары ён такі пабіўся. Набыла міні-цмока з гісторыяй ад 9 ст., яшчэ нас ледзь не развяла цыганка, але пільны Кастусь яе выкрыў. Крыху пагулялі ў сутонні ды дайшлі да наберажнай, дзе адбываўся сам фэст. Выдатна, прыгожа, цікава, асабліва ўпадабалі кіеўскі тэатр агню - цудоўная праграма, прыгожыя касцюмы, файная тэматыка - атмасфера этна, паганьства, Сонца. Спадабаліся чарнігаўскія піраты, гомельскія вампірчыкі добра выступілі. Назвы, канешне, усе ўжо пазабывала. За менскую каманду сорамна, на фоне астатніх выглядала так, што лепш бы ніяк не выглядала. Ну а ў канцы над фаершчыкамі, над Сожам - салют, зоркі падаюць проста з неба.
Прайшліся па пешаходным мосце, павіталіся з ракой, ды паехалі спацькі. Амаль увесь наступны дзень мы дабіраліся дадому - спачатку нехіла заблукалі на гомельскім транспарце, пасля заліплі каля каўгаснага поля з памідорамі, на выездзе ў бок Менску. Ну нічо, затое хоць памідорак на халяву набралі )) Народ з навакольных вёсак туды натоўпамі хадзіў. На "Бардаўскую восень" такім чынам не трапілі, пайшлі на дах есці грэчку, тым і скончыліся выхадныя...

14:12 

Я болею всеми горестями мира (с)
мілыя, я ўжо нічога не разумею. Часам баюся спіцца, рэшткі "Букета Малдовы" ўцякаюць скрозь пальцы. Та, так бывае, калі ўсё добра, але ты ведаеш, што ўсё х**ва. Завісаааю... Усе пытаюць "як мора?" і пра мора я шчыра кажу - выдатна. Пра астатняе лепш прамаўчаць, хто ж мог падумаць, што падчас доўгачаканага (ага, да Крыма імкнулася некалькі год, ах, Кацюш, і чаму мы не разам паехалі?) чароўнага адпачынку адбудзецца такі калапс?

URL

Ваш компас зямны

главная