Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
20:42 

Я болею всеми горестями мира (с)

23:12 

Я болею всеми горестями мира (с)
Ну што за бяка?
Так светла было, так радасна, што прыемна - амаль зусім без нагоды, але пара словаў, назіранне - і ва мне зноў прачынаецца калючая бессэнсоўная рэўнасць.
Іна, я не забыла мульцік. Але гэта так цяжка пабароць!
Тэрмінова трэба прасвятляцца, мне не так не падбаецца.

13:38 

Я болею всеми горестями мира (с)
Вось, прыходжу, значыць, на працу... А там - практыканты)
На курс маладзейшыя, з нашых, канешне ж. Таксама пятая група)
Смешныя такія, размаўляюць ледзь чутна, ісці абедаць не хочуць (ледзь утрох угаварылі) - ага, студэнты Тэхналагічнага не спяць, не ядуць і наогул жывуць мала :gigi:
Адзіная іх мэта зараз - маніякальна працаваць. :mine:
Паглядзела на іх, паспрабавала наладзіць кантакт. Нібыта атрымалася))) Але згадала нашыя першыя дні тут год таму - ну тое самае. І абедаць ісці таксама баяліся)))
Праўда, з'явілася яшчэ адчуванне канкурэнцыі: раптам яны будуць так клёва працаваць, што нас за якую правіннасць папруць, а ім прапануюць нашыя месцы... Ціпа, свежы мозг... Брр!
Але яны мілыя, хлопчык і дзяўчынка, і я хачу з імі пасябраваць.

ЗЫ. ааааа, як жа естачкі хочацца!!!
ЗЫ-2. З практыкай усё клёва, гэтая мілая жанчына задыктавала нам, калі яна да каго прыедзе з праверкай :lol2: І вось да нас - роўна за дзень напярэдадні майго меркаванага ад'езду. Так што ўсё пучком! :dance:

23:51 

Я болею всеми горестями мира (с)
Грыбы, жабы - праца без цывілізацыі))
Тобок праца-праца ва ўмовах нецывілізацыі, а ў перапынках - пошукі грыбоў та фотканне жабак.
гіпнажабко
калектыўная медытацыя)

Ішлі мы на Вясёлку, і Лена з Ярамірам грузілі мяне канцом цывілізацыі... А запала ж у душу!
Вось сёння еду з айчымам з вёскі праз дождж - дадому, назад у бяспеку і камфорт. Струмяні вады абцякаюць нашую каробачку-машынку, якая нібы такая надзейная... Еду, і жыва ўяўляю, як надыходзіць нечаканая Катастрофа з чытаных некалі фантастычных кніг... Цывілізацыя перастае функцыянаваць, электрычнасць знікае... Вось так раптам. Вось прыязджаем у Менск - а ён ужо не жывы. Людзі жывыя, а горад - не. І так па ўсім зямным шарыку. І людзі - канешне ж паасобку, бо сродкі камунікацыі зніклі - думаюць, як выжыць. Выжывуць наймацнейшыя, або найбольш згарманізаваныя, або падрыхтаваныя... Я-та не выжыву, я слабая і целам, і духам. Разумею гэта спакойна, хоць і дасадна, што не пабачу, што будзе з усімі далей.
Еду, і тым не менш так жыва ўяўляю, як іду пешкі шашой. Мо гэтай - у нашую вёску... Або гэтай жа - у пошуках дапамогі з вёскі... Або зусім іншай...
Еду і думаю - колькі людзей загубіцца, будуць выжываць па-асобку, і я так і не даведаюся, магчыма, ніколі, ці выжылі мае сябры, дзе яны... Вось тут і выявяцца сапраўдныя адносіны... Хто ў каго на якім месцы, і ўсе гэтыя ліпавыя "фрэнды" знікнуць, і інэт ужо не ўратуе. Та што там - нават мабільніку капец, нават Белтэлекаму, нават звычайнай пошце ў першыя шмат гадоў. Еду і думаю, што тыя, з кім сувязь толькі электронная, а адлегласць - на месяц хады (ага, спецыяльна падічыла - 20 дзён пры ідэальным раскладе, а ідэальна не бывае), - згубяцца назаўжды. У секунду. Бо нават калі пайсці ў невядомасць - наколькі вялікая верагоднасць, што цябе дачакаюцца на іншым яе канцы?

Ці думалі вы пра гэта, чалавекі? Што вы збіраецеся рабіць?

а заўтра вось збор на тэму практыкі... спадзяюся, яго вынікі ніяк не паўплываюць (прынамсі, адмоўна) на мае планы на гэты жнівень... Наішныя чалавечкі будуюць планы на дзясяткі гадоў наперад, а насамрэч - няма нічога трывалага.

16:29 

Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
21:28 

Я болею всеми горестями мира (с)
Вось ездзілі ўчора ў Асіна за лісічкамі. І наведала такая думка:
магчыма, асінскіе грыбнікі - гэта былыя ралевікі.
Ну, ладна, не цяперашнія (хаця, сустрэўшы там цётачку-грыбніцу\ягадніцу, ужо нельга быць упэўненым, што яна цывілка), але ў будучыні! Вось мы... Ужо амаль не дарослыя, а ездзім туды у грыбы-ягады, і апранутыя амаль цывільна. Ну, мы не цётачкі, але ж аднойчы станем!
Пераход праз возера - зруйнаваны вадой, возера, як раней, радасна выліваеца ў ручай, а над вадаспадзікам - чатыры сасновыя бервяна). Грыбы ёсць. Ёсць чарніцы і пераспелыя суніцы. Балюча было бачыць паваленую вежу, кранаючы яе, я разумела, што сышло, юнацкае сышло, прайшоў важны кавалачак жыцця, і застаўся толькі ў сэрцы, і вось лес застаўся, бо чалавек прыходзіць і сыходзіць, а лес - толькі змяняецца, але ён вечны. Лес жывы, радасны. Праўда, месцамі яго паранілі - вырубка ідзе, уздоўж поля цягалі бярвёны - шырокі след. Вакол Дуба - высокая трава, са ствала п'юць сок шэршні і матылькі (таму і не палезлі - пабаяліся быць з'едзенымі зажыва гіганцкімі ляталкамі-жужжалкамі). А само поле засеяна жытам, і жыта - па пояс. Закаханых бы туды - такое дабро прападае) Крынічка таксама жывая, чысцюткая і ледзяная.

00:59 

Я болею всеми горестями мира (с)
Куркума - смачная і карысная штука)))

19:48 

Я болею всеми горестями мира (с)
Любыя мае!
Вось вам яшчэ літаратурнае "чыста паржаць":
veragodna.livejournal.com/25059.html?view=23421...

@настроение: вясёлы)

@темы: што толькі не здараеца з сур'ёзным тварам!

23:32 

Я болею всеми горестями мира (с)
Калі ты дома, адзін, у цябе куча справаў, а яны валяцца з рук, і таму хочацца паглядзець нейкае кіно - то трэба глядзець лёгкае і вясёлае кіно. Бо калі ты дома адзін у суботу ўвечары, апраўдваючы сябе тым, што шмат справаў, але рабіць іх не можаш - значыць, кепска ўсё. Ты адчыняеш тэчку з фільмамі, і разумееш, што ёсць або якасныя і загонныя, або прагледжаныя. І вось: субота, вечар, ты адзін у пустой кватэры, та і ў прынцыпе адзін.
Ну і ладна. Нешта ж будзе!
Але фільмамі трэба запасціся.
Хто хоча падзяліцца незагрузнымі лёгкімі, але ўсё ж не зусім тупымі?

14:01 

Я болею всеми горестями мира (с)
Залаты ў мяне ўсё ж такі айчым... сказаць "другі бацька"? тады міжволі прыходзіць пытанне "а дзе ж першы?"... дзякуй багам за яго, хоць я ўжо і ціпа-дарослая, а бацька ўсё адно патрэбны...

23:50 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
21:22 

вярнулася

Я болею всеми горестями мира (с)
"Хочеться спать, но вот стоіт чай"
Зззаррраза... 70 пытанняў... я не разумею іх, гэта суцэльная трызня! Заўтра экзамен, калі ласка, маліцеся за мяне, з ім усё дрэнна.
Паступова пачынаю нервавацца, хаця яшчэ раніцай была поўная сонца-вады-лесу.
Беларуская вясёлка. Першая ў нас.
Я бы завісла там на пару тыдняў, ну, прынамсі на тыдзень - і гарманізавалася б на год наперад) ну на паўгады дык дакладна.
Гэта шчасце, канцэнтраванае. І нават камары і часовы дождж не атруцілі яго. Гэта спатканне з сабой.
І я сапраўды амаль не плакала ўслед цягніку, Белы Аіст (чорт, чаму не бусел ці прынамсі загадкавы лелека?) Менск-Кіеў які ўжо раз унес нешта важнае для мяне. Так, я амаль не плакала - можна лічыць гэта крокам да прасвятлення.

19:53 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
20:06 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
17:38 

Я болею всеми горестями мира (с)
Якая ж я раўнівая, катастрофа проста!
А пасутнасці жа, рэўнасць - проста дасада (хутчэй нават на сябе, а таму - больш пякучая) з нагоды таго, што табе не прыналежыць тое, што і не павінна табе прыналежыць. Бонусам - адчуванне закінутасці і імкненне да самакатавання.
Ацццтоооой...

16:13 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
19:21 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
"Вот прошел еще день, сколько останется нам?"

URL
11:53 

кляты ўнівер, клятыя залікі... а я сумую па тым горадзе і па ...

Я болею всеми горестями мира (с)
Аааааагррррыыыааааааауууууўііі(((
паўцарства аддала б, каб паехаць сёння з ёй у Кіеў!!! Хоць бы і на дзень, так!!! і два дні - Дарога..
паўцарства... а дала толькі віленскую манетку - на шчасце.

12:49 

Я болею всеми горестями мира (с)
02.06.2010 в 18:52
Пишет Inelle:

Я против контроля за моей жизнью в Интернете


URL записи

00:08 

Я болею всеми горестями мира (с)
Калі вам зараз цяжка: community.livejournal.com/ru_nemi/10247.html

Ваш компас зямны

главная