Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
12:45 

Я болею всеми горестями мира (с)
Ён запоўніў такі вялікі аб'ём майго жыцця (часу, свядомасці), што я не ведаю, куды змясціць тое, што ёсць ва мне апрача яго, і не ведаю, што стане з жыццём, калі аб'ём раптам вызваліцца. Будзе такі ж вялікі вакуум, і прыйдзецца шукаць слана.

а ў Батанічным садзе зусім няма ежы (але ёсць алтэйка, якую мы здуру паблыталі з кропам, і пакуль я не пачула знаёмы пах, быў настрыжаны пучок зеляніны, а з яе патрэбны толькі карэнчыкі...), пара лебедзяў, якія відавочна кахаюць адно аднаго, жоўтыя дрэвы і чырвоныя ружы.
Усе алеі дзяцінства заклалі пліткай. Хутчэй бы яна зруйнавалася!

@темы: трызненні а-ля Аліса

13:13 

Я болею всеми горестями мира (с)
Хутка ты мяне зусім забудзеш.

23:55 

абвестка

Я болею всеми горестями мира (с)
Людзі!!!
патрэбны чалавек з мастацкай адукацыяй (або добрым адчуваннем малюнка) — судзіць фан-арт на "Хігане"
тобок - член журы. Занятасць - няпоўныя два дні (а можа і адзін, а можа і паўдні) у раёне 1-2 кастрычніка. Ну і бясплатны праход на "Хіган".
я тут некаторым тэліла, але яны, відаць, не жадаюць мяне чуць... бо нават не ператэлілі. Ну можа яшчэ хто зацікавіцца.

16:38 

прыгожая навіна (амёбка-цікавенька!)

Я болею всеми горестями мира (с)
Мілыя мае, любыя, каб ніхто не прапусціў, не забыў, не забіў (вядома ж, з тых, каму гэта цікава!)
www.theatre-fest.bsu.by/2010/prog10.html
можам хадзіць па адным, па два, па шмат - толькі дамовімся, на што - каб усім было зручна. Я (упэўнена спадзяюся, і не толькі я) буду рада, калі нехта складзе нам кампанію)
Чакаем і радуемся!

@музыка: украінскі рэгей

@темы: тэатр

01:18 

Я болею всеми горестями мира (с)
Дуба, лошыцкага дуба ўжо няма!
Майго любімага!
Так шкада, так шкада! Як роднага страціла...

З "папрацаваць" сёння аболамілася... я бязвольная, але затое файна пагулялі ў Лошыцы, хоць яна зараз і параненая. А яшчэ мяне пакаталі)))

12:07 

вельмі філасофскае, асабістае і шчырае

Я болею всеми горестями мира (с)
роздумствы
Закаханая ў гэты верш з таго даўняга часу, як сустрэла:

Вглядись: тропинка чуть видна,
пророс терновник меж камней...
О, это Праведных тропа,
Немногие идут по ней.

А вот широкий, торный путь,
Где на лугах блестит роса...
Но этот путь - стезя Греха,
А не дорога в Небеса.

И вот чудесная тропа
В холмах зеленой стороны.
То путь в Волшебную страну.
Мы по нему идти должны.
Дж.Р.Р.Толкін

@настроение: філасофская ўсмешка

18:13 

Я болею всеми горестями мира (с)
І ойёюшкі, зноўку настрой мой, светаўспрыманне, працаздольнасць і залежаць ад іншага чалавека, яго стаўлення, наяўнасці\адсутнасці. Але ўсё ж ён лёгкадасяжны, і калі на працягу дня мне падаецца, што без яго прайшла вечнасць, варта крануць свежы шрамік і прыгадаць, як гэта - чакаць сустрэчы месяцамі, як абжора - торт.
я зноўку закаханая па вушы. Смешна з сябе і светла, і любоў выплёскваецца на ўсіх навакольных.
І та, назіранне-выснова: эгаіст ад прыроды можа бязмежна любіць-кахаць іншага чалавека, адчуваючы, што чалавек гэты - працяг, частка яго самога.
І та... справаздача з поўдняў

01:19 

недзе губляеш, а недзе знаходзіш...

Я болею всеми горестями мира (с)
стала ўладальніцай дзвюх клёвых міні (ну можа амаль міні, але як для мяне - то міні :coquet: ), і яшчэ пары міленькіх бонусаў. Праўда, каханы абвяшчаў, што не любіць кароткіх спадніц (і адкуль ён такі выкапаўся?!), але ў мяне ўжо адбылася рэвалюцыя свядомасці, я хочу быць дзяўчынай і дужа сама сабе ў іх падабаюся! Мне - чыста бабская радасць:nail:, мууррр, а яму прыйдзецца змірыцца. І таксама вырашыць, што я ў гэтых штуках досыць сэксі прыгожая
Далоў паранжу!!!:femme:

15:25 

Я болею всеми горестями мира (с)
чалавечая істота можа расці (у фізічным сэнсе) да 25 год.
тобок я, магчыма, буду ўжо нараджаць дзяцей, а ён будзе расці....
:crzsot:

12:45 

Я болею всеми горестями мира (с)
Тэрмін, у які мусіць быць гатовая мая цяперашняя праца - галавазломны. Не спаць, не есці, не жыць...
Нежыць. Грэе толькі думка пра набліжэнне сустрэчы з любым і пра хуткі ад'езд, пра хуткае сонца, вецер трасы, Мора і дні вечнай Добрай Раніцы.
Затое аўтар рукапісу - проста золата, па-больш бы такіх! Працаваць з ім выключна прыемна: ён адчувае мову, з першага разу бачыць "лажу" (некаторым трэба тры разы тыцкнуць, пакуль павераць), здольны адразу прыдумаць адэкватны варыянт - думае разам са мной! За гэта можна дараваць кашмарную пунктуацыю (з якой я сама не надта сябрую). Як чалавек - ураўнаважаны, ветлівы і прязны.

І... чорт, я не памятаю, колькі год таму я апошні раз больш за гадзіну (!) размаўляла з хлопцам (практычна не аб чым, і вось толькі збіраемся развітвацца, як немагчыма - размова цячэ далей...)

10:46 

Я болею всеми горестями мира (с)
Бля, ну зноў праблемы з Наваполацкам (бываюць яшчэ з Салігорскам - адтуль прыходзяць, або недаходзяць, або прыходзяць абсалютна крывыя ілюстрацыі да гэтага цуду наваполацкай вытворчасці). Ужо паўгады як я адчуваю ўнутраную гатоўнасць узяць рукапіс у зубы і ў любы дзень у любое надвор'е пасунуцца спынам у Наваполацк. Пакуль не прыйшлося, але яшчэ крыху, і прыйдзецца здзейсніць: трэ тэрмінова падпісваць макет у друк, пры мінулым візіце аўтар гэтага не зрабіў (было зашмат праблем з гробанымі ілюстрацыямі), і я так і адчуваю, што зараз ён (у тым шчаслівым выпадку, калі я злаўлю яго прынасмсі па адным з трох нумароў) скажа нешта накшталт "ну, я буду ў Менску не раней, чым праз месяц..." або "я буду (тут называецца любая дата на час маёй адсутнасці ў горадзе)...". Галрэд пазірае воўкам, мне стромна і хочацца мацярыцца.

01:12 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
09:11 

Я болею всеми горестями мира (с)
Людзі-людзі, у каго мабілка прыблізна 8,5х4,5 (невялічкая тобок) - аддам блакітны (амаль гламурны, але ў меру) футаральчык (цвёрды).
калі камусь цікава, зафоткаю і кіну сюды фота, напішыце, зараз улом фотаць.

чытаць-не чытаць

00:30 

Я болею всеми горестями мира (с)
Крыху знікла, бо так ужо звыкла тут ныць, а зараз мне проста цёпла і хораша, і ныць зусім не хочацца. Што ж, мяняем палітыку партыі і выкладаем тут святло.
Прайшлі-праплылі шчаслівыя выхадныя, якія чамусьці зацягнуліся аж да панядзелка, калі мы, насуперак парадам Вільварын выдаткаваць на гэта асобны заезд, а не скакаць галопам па еўропам, пайшлі глядзець фартэцыю, якая пужала Напалеона. Ля другога па велічыні ў краіне (другога, бо ўжо пабудавалі Мінск-Арэну) лядовага палаца злавілі дзядзю, каб выпытаць, дзе прыбіральня. А дзядзя сказаў, што любіць Мазыр і беларускую мову, і (дыхаючы лёёёгенькім перагарам) - што у яго абед на працы і наогул дзень ВДВ (Каааааця!!! ВДВ!!!!! яно зноў з намі і ў нечакана пазітыўнай форме!), таму ён з радасцю правядзе нас па лядовым палацы і... Правёў, пусціў на лёд (ён - лёд - такі дзіўны, суха-мокры, над ім туман), а пасля павёў па таямніцах бабруйскай фартэцыі. Я зразумела страхі французаў. Сцены па паўтары метры, ідэальна гладзенькія скляпенні, цаглінка да цаглінкі, прабіць нерэальна... Аглядная вежка з купалам, складзеным з цэглы, паўсюль - байніцы, пераходы, шырокія лесвіцы і шляхі для падвозу снарадаў, крукі для гарматаў... Форты злучаны падземнымі хадамі, ёсць ход пад Бярэзінай (здаецца, засыпаны, але нават калі тык - было б жаданне - і адкапаць як нефіг), але ўсё зарастае травой і небыццём... Стала аж крыўдна - насамрэч, любы дурань, і нават (і тым болей) у Расеі, ведае, што "ў Бабруйск, жывотнае", а вось што там такая зашыбенная фартэцыя - ведае нават далёк не кожны беларус, і нават з суседніх мясцін не ўсе ведаюць... А пабудовіна насамрэч грандыёзная. Прыбраць смецце і залішняе пустазелле, магчыма, крыху падрэканструяваць (крыху!) - і турысты папруць валам, ёсць на што... Дарэчы, і сам горад прыгожы, захавалася шмат старых будынкаў...
За лядовым палацам - помнік ваеннапалонным, якіх - 18 тысяч жывых, цёплых людзей з іх марамі і любоўю - расстралялі жаўнеры Гітлера... Ведаеце, калі? 7 лістапада 1941 г., у той самы дзень таварыш Сталін ладзіў урачысты парад у Маскве. А нашыя сучаснікі акуратна захілілі гэтае месца лядовым палацам для забавак (я ўжо маўчу, што ён стаіць у цэнтры пабудоваў фартэцыі, над хадамі, і абсалютна туды не ўпісваецца, ну НІЯК!, якім бы ржачным не быў!) і тэніснымі кортамі. Ёсць аб чым задумацца.

Адным словам, нечаканая экскурсія нашая скончылася каля чацвертай гадзіны апоўдні, хаця ў гэты час я меркавала ўжо быць у Менску на працы. У Менск жа вярнуліся ўвечары ;Р
А перад тым, перад Бабруйскам, было два дні ў вёсцы са студэнцкім этнаграфічным таварыствам, з цудоўнай гомельскай дзяўчынай Ірынай - хаджэнне па бабульках з палескім дыялектам, па сонцы, расповяды даўніны пра гулянні і пра боль, тканыя посцілкі, вышываныя ручнкі, "колішнія" звычаі і спевы... Купанне ў Бярэзіне пад месяцам і Бярэзіна сонечная. Шчаслівыя дні, тое быў Лугнасад, а я зусім забылася, толькі чароўны дракон-матылёк нагадаў (люблю і была рада бачыць!).
А на працы загрузілі працай па самае не магу, але тое нічога, я чакаю пятніцы, калі зноў будзе сонца ў далонях.

Мне вельмі ўтульна і светла з гэтым чалавекам.
Так хочацца даверыцца да канца, растварыцца, але абпаленая скура стрымлівае, баіцца новага болю, загадвае захоўваць недавер і асцярожнасць. Але мне шчасліва ад разумення, што шчэ колькі дзён - і мы пабачымся, і ён так міла турбуецца і клапоціцца пра мяне, так, халера, нязвыкла!

00:04 

Я болею всеми горестями мира (с)
Гадамі вучыцца хаваць залішнія пачуцці, надта шчырыя думкі, якія другому боку чуць абсалютна неабавязкова, нават шкодна. Зрывацца, памыляцца, вучыцца зноў.
Для таго, каб пасля нанова, крок назад - вучыцца не хаваць вочы, казаць да апошняга ўсё, што думаецца і чуць у адказ, не ведаць, што рабіць са шчырым светлым позіркам, які так упэўнена заходзіць у душу, нават не думаючы, што я гадамі вучылася не пускаць і не хадзіць сама.
Боязна. Я адзвычаілася ад такіх адносінаў даўно. Я не ведаю, што з імі рабіць, і яшчэ... баюся вяртання таго, што са мной, ва мне ўжо больш за паўгады, што навучыла мяне чаканню, але з'ела мой спакой.

00:19 

Я болею всеми горестями мира (с)
Як казаў пан Гагарын - ПАЕХАЛІ!
усё што ні адбываецца - усё да лепшага. верачы ў гэта - лягчэй жыць, а ў нас - другая спроба спазнаць "каменный цветок"

Тем, кто любіт Петербург, вряд ли дорог разум
Люди, кошки, фонари здесь смешались разом...


Адзін з гарадоў, што я кахаю. каханак...)

11:47 

Я болею всеми горестями мира (с)
Ну вось, зараз, напэўна, прыйдзецца ехаць у Маскву (ну не зараз, а ў прынцыпе - прыйдзецца)), якую я не палюбіла. Проста надта ж добрыя людзі запрасілі! Два вечары з любымі маскалямі. Сёння - ноч на даху: зарніцы і партвейн.
Вынікі ночы: а) сёння не маю аніякіх сілаў на працу; б) сонца раніцай (калі толькі падымаецца) дужа цікавае - чырвонае спачатку, пасля паласатае, пасля святлее, і ўзыходзіць неяк па дыяганалі і вельмі хутка; в) дзіўная штука на пальцы. наогул не надта ўцяміла, як гэта і навошта, але абяцала не здымаць. няхай гэта будзе як мінімум напамін пра тое новае (датычна да сусвету), што я зразумела.

ЗЫ: Упіскі знойдзены, бамжаваць у Піцеры не будзем) я малайчынка - сам сабе, дык ніхто... ))) Зараз разбірацца з перадпаездкавымі справамі, працай, нешта рабіць для дома... Спаць хочацца неверагодна, і пэўна, галоўнае також, аб чым мусіць нагадваць пярсцёнак (бяроста крохкая, як і сувязь, якую ён нібы сімвалізуе) - НЕ ДУМАЦЬ. Не аналізаваць паводзіны, словы, не планаваць (маецца на ўвазе не побытава-штодзённыя пытанні, вядома ж), не панікаваць, не сумаваць. Бо ўсё і так заблыталася яшчэ больш, і разблытваць це надакучыла, та і не бачу сэнсу (зараз гэта ўжо роўна псіхічнаму самагубству). Адпусціць. Усіх і ўсё... Слухаць "Скарпоў"

01:41 

Я болею всеми горестями мира (с)
Прыемна дапамагаць, нешта раіць, несці адказнасць, але непрыемна, калі пры гэтым імкнуцца сесці на шыю і паганяць ножкамі...
І не ведаеш, як зняць(

21:31 

Я болею всеми горестями мира (с)
Вось зараз я дакладна магу падпісацца пад кожным словам "Івоны" Дзецідзяцей...
Аж слухаць страшна

08:51 

Я болею всеми горестями мира (с)
Зноў казала, што не трэба, и зусім не да экзамену... Вось бы ўмець вяртаць словы, я казала шчыра, але шчырасць была не патрэбная, я зноў у дурацкім становішчы, дурна, дурна... зноў сама сябе зневажыла. Шчырасцю, на якую няма адказу...
Дасада, зласлівасць, крыўда на сябе

Ваш компас зямны

главная