• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
18:56 

Я болею всеми горестями мира (с)
Ладна, паглядзім, што з гэтага будзе. Спадзяюся, будзе добра і шчыра і не як тады, без крыўдаў і расчараваных.

08:58 

ХЕЛП!

Я болею всеми горестями мира (с)
Спадарства, можа ў каго ёсць прыкід (ці прынамсі яго нейкая частка, аксэсуары) на пачатак 20 ст.?
патрэбна на 7 лістапада, вярну ў акуратным стане.

Хоць пояс шыроооокі!!!

20:28 

Я болею всеми горестями мира (с)
читать дальше

цуды здараюцца :)

18:11 

Я болею всеми горестями мира (с)
Перш чым казаць нешта - трэба вельмі выразна гэта скласці ў галаве з улікам абставінаў, зместу і асобы, да якой звяртаешся. Усё, да дробязяў, і інтанацыі ў тым ліку.

ААААААА, ну і калі ж я гэтаму навучууусяяяяяя???

10:00 

Я болею всеми горестями мира (с)
Адназначна - для душэўнага стану ранкам замест навінаў лепш перачытваць анекдоты па Толкіну.
добра забытае старое - смешнае зноўку)

09:51 

Я болею всеми горестями мира (с)
Разважанні па тэме - цікавыя, ад спадарыні Мартысевіч
users.livejournal.com/maryjka_/638407.html
і праўда, калі пералічваць асаблівасці нашай краіны, то нельга не зазначыць - у жыцці кожнага беларуса надараецца момант, калі яму трэба зрабіць выбар (рускамоўнасць, беларускамоўнасць - частковая ці поўная, білінгвістычнасць ("як_са_мной_так_і_я")) і абгрунтаваць яго (ці апраўдацца, ці пераканаць сябе ў адсутнасці неабходнасці апраўдвацца...). не перад сябрам\выкладчыкам\цёцяй_у_транспарце - перад сабой.

21:20 

Я болею всеми горестями мира (с)
хачу выкінуць мэблю з пакою, пакінуўшы мінімум, выкінуць ці аддаць 80% шмотак і ўсё барахло, пастрыгчыся, выдаліць вкантакт назаўжды, а можна яшчэ і тэлефон падорыць выпадковаму чалавеку на вуліцы.
хачу пастрыгчыся...
я не зраблю гэтага.
я слабая.
падаецца, я зноў раблю нешта не так. мне не наканавана рабіць "так". проста не ўмею, а чамусьці імкнуся...

16:41 

lock Доступ к записи ограничен

Я болею всеми горестями мира (с)
Закрытая запись, не предназначенная для публичного просмотра

URL
15:55 

Я болею всеми горестями мира (с)
Учора была прэзентацыя зборніка, які рабіўся тры гады. Для маёй каляжанкі Машы, якая яго рабіла, гэта як дзіця... аднойчы і ў мяне такое будзе. (пакуль дзеткі дробныя) 600 старонак, сотня аўтараў... Артыкулы па беларусыстыцы і багаслоўі, прысвячэнне юбілею айца А.Надсана.
Гэта быў бы шыкоўны падарунак для некаторых людзей, і на яго не шкада грошай (немалых, дарэчы!), але наклад дзіка малы, і мне па абмылцы дастаўся адзін паасобнік, развітацца з якім не хопіць духу.

Паўдні ў халодным калідоры бібліятэкі Акадэміі навук, мітусня з паасобнікамі, грашыма, не заблытацца, пазначыць, не прапусціць... Вынік - 10% ад выручкі (першыя грошы акрамя стандартнай зарплаты!!) і куча (як кажуць каляжанкі) фотак у нэце, бо там кішма было фатографаў, і кожны наравіў засняць не толькі саму прэзентацыю, а і стэнды і наш "столік" з кнігамі на продаж.

Я прастыла...

00:04 

яшчэ вось раскапала...

Я болею всеми горестями мира (с)
23:08 

цікавая знаходка

Я болею всеми горестями мира (с)
Наткнулася цалкам выпадкова, да канца не зразумела, што гэта такое дзіўнае, але галоўная старонка там - цуд сімарона і самаперакнання, шчыра спадзяюся, што яно працуе для гэтага чалавека - такімі намаганнямі! irinkar.jimdo.com/

а наогул там ёсць карысная інфармацыя. вось тут
irinkar.jimdo.com/%D0%B2%D0%B5%D1%80%D0%B0-%D0%... ,
да прыкладу) Хоць да Вялікадня яшчэ далёка, але магчыма, парады згадаюцца. Ці прынамсі шмат можна даведацца пра мастацтва пісанак.
Ну і яшчэ можна па сайце палазіць, інфармацыя падбіралася досыць трапётка.

21:48 

Я болею всеми горестями мира (с)
пазанудстваваў

а наогул, сузіраючы ўдалую аватарку адной досыць непрыгожай аднагрупніцы, прыйшла да высновы, што
у кожнай дзяўчыны ёсць свой вобраз, форма, у якой яна ідэальна, "сапраўднае імя" яе цела. Гэта колеры, абрысы вопраткі, фрызура, аксэсуары, нават манера трымацца і размаўляць. І калі знайсці гэты вобраз, адчуць яго, улавіць суадноснасць унутранага самаадчування і знешніх магчымасцяў, і раскрываць гэты вобраз, і абыгрываць - то любая, нават самая страшненькая дзяўчынка можа падацца чароўнай паненкай. Такіх вобразаў можа быць і некалькі.
верагодна, нармальныя людзі называюць гэта "ўменнем сябе падаць".

@темы: феміна

23:46 

Я болею всеми горестями мира (с)
Што б ні здарылася - у мяне застанецца любімая праца. Ага.
Я заўжды буду ствараць, пераўтвараць, даваць жыццё.

10:49 

Я болею всеми горестями мира (с)
Трэці дзень ваюю з "Ілюстратарам", праўлю малюнкі, якія даўно мусілі быць падпісаныя ў друк. Але там блохі, дробныя хібы, і соты раз я іх пераглядаю, знаходжу, праўлю...
З "Ілюстратарам" амаль пасябравала, а з русіфікаванай версіяй і таго прасцей (ён сярэднее арыфметычнае паміж Коралам і Фоташопам, і з тым, і з тым я працавала). Адчуваю сябе ледзь не творцай сусвету. І чаго столькі нерваў было з верстальшчыцай, я бы спакойна даўно магла паправіць сама. Проста не давалі магчымасці...
Слоўнік жа ані скрануўся з месца з пачатку тыдня.

Паралельна ідзе вайна ў групе на тэму выпускнога. Група раскалолася, людзі зневажаюць адзін аднаго, хамяць і не жадаюць зразумець, што нельга прыгладзіць усіх пад адну, самую роўную, рысу. Што могуць быць цікаўнасці і пажаданні адрозныя ад тых, што маюць завадатары. Поўны раздрай, і гэта толькі пачатак. Адчуваю, бліжэй да дыплома некаторыя пачнуць вырываць валасы. Чужыя...

14:46 

Я болею всеми горестями мира (с)
Если жизнь тебя е*ет,
Значит у нее встает,
Значит ты ей нравишься,
Так чего ты паришься?)

(знойдзена ў жж Грушы)

13:52 

пра любоў

Я болею всеми горестями мира (с)
Цікава, чаму людзі могуць на кожным скрыжаванні (дзе трэба і дзе не трэба) распавядаць пра свае сэксуальныя прыхільнасці, і не могуць адказаць на простае і чыстае пытанне "што ты любіш?"?
няўжо яны не любяць нічога, або любяць нешта чорнае? калі так - то за што любіць такіх людзей? і чаму яны тады здзіўляюцца, што ад іх бягуць, як ад чумы?
з любові пачынаецца любоў, і толькі!
а калі ненавідзячы ўсё і ўсіх, хочаш, каб цябе любілі - адно выйсце: знайсці Буду (ці іншага якога прарока ці святога), толькі буды на такое здольныя.
даруй.

09:25 

Я болею всеми горестями мира (с)

08:59 

Я болею всеми горестями мира (с)
Тут news.tut.by/culture/196835.html - чаму "Дзецідзяцей" распаліся.
Эх, шкада ж усё ж... Хаця можа яе новы праект будзе не горш, а можа і лепш (ооо, як бы гэта было файна для айчыннай музыкі!). Асабіста мне больш за ўсё шкада, што на гэтым тыдні мне зарплату дакладна не дадуць, і я дакладна на прэзентацыю "Сундука" не траплю... А ой як шкада - гэта такі важны момант.

08:11 

я пайду, калі не здарыцца апакаліпсісу

Я болею всеми горестями мира (с)
А 8 кастрычніка ў "Рэактары" будзе бясплатненькі канцэрт: "Касіяпея", "The Toobes" (гэта нашыя) і "Перкалаба" (Украіна, Тэрнопаль, здаецца). Не магу сказаць за нашых, але "Перкалаба" - фаааайная каманда, пазітыўная, нешта такое ска-рок_н_рол-рэгі-мясцовакаларытнае...
Вось сайт bulbox.tv/ . што рабіць далей

@темы: канцэрты

17:17 

Я болею всеми горестями мира (с)

Ваш компас зямны

главная