Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
10:07 

Я болею всеми горестями мира (с)
мой стары сябар адмыслова для Каць - ага, гэта Званочак ))) хоча вярнуць Беларусі яе старажытную рэліквію! intex-press.by/ru/831/1/5627
калі ласка, дапамажыце яму, хто можа. Рахунак збору сродкаў: АСБ Беларусбанк №01146129 філіял 514 аддяленне 300.
Кантактны нумар +375447481657

распаўсюд інфармацыі вітаецца

16:36 

дзадзэн

Я болею всеми горестями мира (с)
"Перестать думать" просто

пазычана ў "кантакце"

19:53 

хлоп...

Я болею всеми горестями мира (с)
А яшчэ ўчора мой комп нечакана сказаў "хлоп", выключыўся і больш не ўключаўся.
Павезлі, радзімага, на медагляд...

А пакуль я магу па прыходзе дадому (цёмнай ноччу пасля працы!) рабіць кушаць, вязаць, чытаць ці проста адразу пакласціся спаць у цішыні.
Адпаведна, сказаць мне штосьці можна толькі праз тэлефон. хаця на працы-та інэт ніхто не забараняў, толькі вось працы валам...

01:07 

Я болею всеми горестями мира (с)

16:51 

Я болею всеми горестями мира (с)
Спаць - злачынства...

23:58 

Я болею всеми горестями мира (с)
Не, гэта нейкі татальны капец.
Сяджу зараз і пералічваю тое, што пісала ўчора да паловы на чацвертую ранку...
А яшчэ два раздзелы, заключэнне, рэзюмэ і ўводзіны.
Здаць паслязаўтра, і заўтра адпрасіцца з працы не выпадае, бо не хадзіла сёння.
Бляяяяяя.............................

А пасля за пяць дзён яшчэ 2 шт.

20:55 

Я болею всеми горестями мира (с)
20:36 

Я болею всеми горестями мира (с)
Я як збавення, чакаю заканчэння семестра, каб вярнуцца да пакінутых сяброў і забытых простых радасцяў.

20:18 

Я болею всеми горестями мира (с)
Гэта сімвалічна, што я адзначала толькі першы і апошні дні студэнта (так ужо склалася - з розных прычынаў).
Першы - з усёй, тады яшчэ амаль невядомай, групай, магчыма, менавіта таму - весела, пазітыўна, лёгка. І я была іншай, смялейшай.
Апошні - з той яе часткай, з якой адчуваю сябе калі і не блізка-блізка, то прынамсі лёгка.
Быў Жоўты дом, і быў смачны глінтвейн, у калонках быў рознародны метал, крыху "Агаты Крысці" і чамусьці "Кіш".
Быў міні-карнавал - усе ў нейкіх вобразах (ага, хто на Хэлоўін усё ж не адарваўся, як хацеў). Пазней, можа, фоткі кіну.
Было неяк так утульна, па-сямейнаму, і бясконцы глючны "кракадзіл" з "мафіяй". Пітва было досыць, але ніхто не нажэрся да свінства, магчыма, мы выраслі...
Спаць хочацца. Адно псуе настрой - курсавыя у жопным стане, за выходныя нікрыху не зрушыліся, а заўтра - на пары а шостай, пасля - на працу, там думаць, канцэнтравацца, намагацца хутка зрабіць тое, што не ўмею...

А, і яшчэ, палазаўшы па сеціве, наткнулася на чарговую спробу адных людзей безнапружна падняцца на чужых напрацоўках. "Чужая слава тебя манила..." (с) Брыдка неяк ад гэтага... Яны там нібы разабраліся, але... засталіся нейкія "але" skepsys.livejournal.com/146515.html
Заадно прыгадала ўсё: Корч, танцы... Не была там апошнія гады два (менавіта з прычынаў засрання Карча тымісамыміметалістамііпанкамі і праз тое ж - знікнення адтуль большасці людзей, дзякуючы якім я магла прыбегчы туды ў любым стане, але пачувацца шчаслівай), хаця раней хадзіла штосераду; але і на клубныя вячоркі ў халодную пору трапіць не магла - на гэты раз праз вечны загруз з працай ды ўніверам, нейкія накладкі, а часам - проста банальна грошай не было...
Трэба нарэшце даехаць. Падаецца, я зусім забылася, як танчыць, усё - як цень, і толькі на прэзентацыях ад выдавецтва сустракаю Цёцю Лену, якая заўжды пытаецца: "а што, танчыце зараз?". Упёкі памяці.

00:16 

Я болею всеми горестями мира (с)
І та, любыя мае, з днём студэнта, каго гэта яшчэ датычыцца!
Смачнай ежы, здаровага сну, лёгкіх сесій і іншых рознародных халяў!

00:06 

стырана не мной і невядома, адкуль

Я болею всеми горестями мира (с)
Тигр подошел ко льву и откашлялся:
- Слушай, Лев, что за слухи по лесу ходят, будто ты в вегетарианцы подался. Юмор, что ли?
Лев сплюнул зеленую жвачку травы:
- Сам ты юмор. Отныне употребляю в пищу исключительно травы и плоды растений.
Тигр присел:
- А как же без мяса, Лев?! Всю жизнь и деды и прадеды... И вдруг - трава? Предки в земле перевернутся!
- Не скажи! - Лев ухватил губами пучок травы и захрумкал. - В траве полно витаминов! Тьфу! А в мясе... В мясе их мало. В мясе что? Кровища, жирок, печеночка, косточки... Тяжелая пища - мясо! Может, оттого и жрали всех без разбора, что витаминов в мозгу не хватало. Овощи, фрукты - вот чем надо питаться. Угощайся. Это банан.
Тигра стошнило.
- Лев, но как же без мяса?! Нет, овощи как гарнир, я понимаю, всегда можно выплюнуть, но вчистую!
- Ох, ты не прав. Скоро помирать, на том свете предстанешь перед Богом, скажешь: я хищник, всю жизнь ближних драл, кушал. Боженька скривится, ручкой вправо сделает: "Прошу в ад." И в котел бултых. Понял? А меня спросят: "Ты кто такой?" - "Вегетарианец!" - "Вам налево. В рай." Понял? И вот там, в раю, ангелом будешь жрать всех подряд. Надо о загробной жизни подумать. Грехи пора замаливать.
- Чем их замаливать? Травой, что ли?
- А почему нет? И грехи отпустят. Я прикинул. Примерно тонна травы замаливает одну антилопу. Вот такое покаяние. Лично мне осталось сорок пять тонн. Сколько можно жрать друг друга! Сегодня наиболее передовые хищники становятся травоядными. Ты послушай, что вокруг говорят: "До чего эти хищники довели джунгли! Сколько зверья невинного погрызли!"
- Как невинного?! - вскочил Тигр. - Чем невинного, если жрать хочется?!
- Погоди ты! - перебил Лев. - Зачем нам эти разговоры? Никто не здоровается. Стороной норовят. Видал: зайцы по лесу с транспорантами носятся, пищат: "Мы такие же звери, как и хищники! Все виды и подвиды равны!" Чувствуешь, куда гнут?
- Да я эти подвиды... - Тигр лязгнул зубами.
- Ты не прав, - Лев покачал головой и зашептал на ухо. - Слушай меня. Переходи в вегетарианцы. Не пожалеешь. Нас уже много. Есть такая партия - вегетарианская. Вегетарианец - и нет вопросов. Ты экологически чист.
- Лев, а чего у тебя губы красные, если трава зеленая?
- Осокой порезался, - облизнувшись, сказал Лев. - Осока острая, колючки разные. А губы нежные, понял? - Лев в упор посмотрел на Тигра.
- А это что? - Тигр лапой выкатил из кустов кость. - Задняя... Левая... Зебра!.. Молодая двухлетка! Угадал?
- Видишь ли, дело в том, что когда ешь траву, в ней что только не попадается: кузнечик, кролик, жираф. Трава тут густая. Может, кого и заденешь нечаянно. Нечаянно! А это другой разговор. Понял, что такое вегетарианство?
- Дошло! - Тигр хватанул травы и спросил с набитым ртом: - Ну? Теперь я такой же вегетарианец, как ты?
- Только жуй тщательно, мало ли что в траве попадется, - Лев посмотрел Тигру прямо в глаза. - Запомни: никогда не делай нарочно того, что можно сделать нечаянно!

00:43 

мммааааандала)))

Я болею всеми горестями мира (с)
Мая першая, без адзінага вузла, малютка недасканалая, але пахне летам і Малдовай. Падору каханаму.
на палачках ад адэскага фруктовага марозіва

00:56 

Я болею всеми горестями мира (с)
Як жа мне баліць мозг. Адчуваю сябе як рыцар, што лупасіцьцмока цяжэзным мячом, а цмоку фіялетава.
Гэта мае курсавыя 3 шт. (2 адначасова, і адзін з іх - неверагодны брЭд, які, тым не менш, не скатаць), гэта мая праца...

18:40 

Я болею всеми горестями мира (с)
З неадольнай сілай цягне гуляць па лістападзе і слухаць "Агату".

Але рэшткі вольнага часу выпарыліся канчаткова.
Падпісваючы паперку з тэрмінам здачы ў друк, адчула, што падпісваю прысуд любому з відаў адпачынку і магчымасці пабыць сабой з сабой.
Курсавыя ядуць мозг.
Хутчэй бы лета, каб дыплом на рукі і... і.

01:00 

Я болею всеми горестями мира (с)
А дайр сам па сабе стаў ружовым...

22:30 

Я болею всеми горестями мира (с)
А ведаеце, гарбата з імбірам насамрэч аднаўляе сілы, нават настрой неяк падымаецца, прыходзіць спакой і здольнасць аналізаваць.
Карацей, раю тым, хто жыве на знос, да апошняга выдаху.
Мілыя мае, тырмайцеся!

22:40 

Я болею всеми горестями мира (с)
10 кандыдатаў у прэзідэнты. Дурдом, спадарства, дурдом.
Чытаю Оруэла і прыгадваю гістарычныя паралелі. Катую маці наконт Троцкага, але яна ведае толькі тое, што ёй казалі ў школе.
А наогул я аб'елася, і жыццё падаецца файным і цёплым (ага, і да сораму сонным).
Навіны бы пачытаць цікава, ды неяк абрыдла.
Курсавы рушыць наперад паддатым смаўжом -- буйны палёт фантазіі.
Наконт працы пакуль супакоілася, сёння ўсё выглядала не такім трэшовым, як учора, можа і звыкну неяк. Як заўжды. Мяне цяжка зламаць, насамрэч. Занясу заўтра туды таўшчэзны мануал па InDesign, прывезены з Піцера - каб было чым адбівацца ад цяжкасцяў і страхаў, а заадно і маньякаў, калі давядзецца затрымлівацца на працы дапазна.
Шкада, што квіткоў на "Люмен" ужо няма, хаця можа і да лепшага -- грошы цалейшыя будуць.

11:30 

Я болею всеми горестями мира (с)
Так, мяне ўзялі на выпрабавальны тэрмін.
Калі выжыву -- па атрыманні дыплома буду мець месца працы.
Калі не выжыву -- здохну.

22:27 

(Бландзінка за рулём) Надзейка за кампом

Я болею всеми горестями мира (с)
Злосны і каварны антывіруснік пры кожнай новай спробе перапісаць на комп кейген для Індызайна зжараў безабаронны файлік, абвінавачваючы яго ў шкодніцтве.
Падаецца, нарэшце я перахітрыла Нод і прынамсі скінула кейген. :pilot: Не ведаю ўжо, што гэтая галодная сволач выкіне, калі паспрабую гэтым кейгенам скарыстацца.
Самае непрыемнае, што падаецца, ён пажэр яшчэ нейкія кейгены, якія былі раней, і яшчэ нейкія экзэшныя файлы ад нейкіх праграм, якія цяпер не запускаюцца. Праўда, я не памятаю, навошта і адкуль гэтыя праграмы, але высветліць гэтага таксама не магу, бо яны ж не запускааааюццааа!:weep2:
"Чужы супраць Драпежніка", блін :crazy:

14:59 

Я болею всеми горестями мира (с)
Трасуцца рукі.
Калі ўсё будзе вельмі добра, то вольнага часу стане ў два разы менш, а нерваў спатрэбіцца ў дзесяць разоў больш.
Богі, дайце жа мне ўдачы, кемлівасці, настойлівасці, мужнасці і цярплівасці!
Дайце жа мне ўпэўненасці ў руках і ведання, якога не хапае!
Стане цяжэй. Але будзе больш за што сябе паважаць. Гульні сканчаюцца, пачынаецца жыццё.
і зараз самы нязручны для таго момант.
радасць зменаў і адчуванне ўздыму спрачаецца са страхам новага, няўпэўненасцю, жаданнем застацца ва ўтульным звыклым гнездзейцы.

Ваш компас зямны

главная