Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
16:43 

Я болею всеми горестями мира (с)
Мы будзем спрачацца, вінаваціць, несці лухту напаўсур'ёзна, крыўдаваць і дзьмуцца. А пасля ты прыедзеш, я стану на дыбачкі і моцна абдыму - запыханага і халоднага з марозу. І да дваіх прыйдзе прасвятленне, што ўсё было, ёсць і будзе добра.

20:13 

Я болею всеми горестями мира (с)
Страх вярнуўся ва ўсёй паўнаце. Ён не фікцыя, ён побач. Людзям тэляць, выклікаюць на допыт... Патэлілі майму каханаму, прапаноўвалі прыйсці!
Цэлы дзень намагаюся зразумець, што лепш рабіць, казаць... Экзамен на заўтра не чытаны, а Света сказала, што да канца месяца мы павінны звярстаць кніжку (мы - тобок я. тобок да канца месяца я мушу апрацаваць яшчэ каля 400 малюнкаў і звярстаць кнігу ў Індызе). Супер!
Зразумела, што нудзіць не толькі па раніцах з недасыпу, а заўжды, клі моцна нярвуюся.
Вось ржака была б прыйсці туды і зблевануць на следчага. Ці міма, з понтам "мяне ванітуе ад вас!" Даруйце за неапетытны вобраз.

01:42 

Я болею всеми горестями мира (с)
Афіцыйна папярэджваю, што на тэлефанаванні з незнаёмых нумароў адказваць не буду. Па хатнім, хутчэй за ўсё, таксама.
Пачалі абтэлефаноўваць тых, чые тэлефоны былі зафіксаваныя ў зоне Плошчы 19 мтс прагнуўся
Яшчэ ёсць час вырашыць, як паводзіцца і што казаць. Раю перадаць інфу тым знаёмым, якіх тычыцца
тут www.ziankovich.info/2011/01/ликбез-для-свидетел... і тут belhelcom.org/?q=ru/node/7419 карысная інфа юрыдычнага характару.

вось так проста і лёгка любы чалавек можа з любога стаць нелюбым.

18:01 

З Днём народзінаў, Прафесар!!!

Я болею всеми горестями мира (с)
Са святам усіх, хто лічыць сённяшні дзень святам!)
калісьці я адзначала, штораз - па-іншаму, тады нават, калі быццам бы не было з кім. А зараз - быццам бы і ёсць з кім, але не(

дарэчы яшчэ пра святы. Падаецца, з кожным Новым годам я п'ю ўсё менш

01:32 

Я болею всеми горестями мира (с)
Мдзя.
Вечна ўсё не як у людзей!
Каханы застаецца на н.г. са мной. Так файна, радасна!
Але сяброўка, да якой я напрасілася раней, і якая была рада гэтаму (а я ўжо ўяўляла, як гэта будзе - ціха, вузкім колам, вінчык, свечы можа... ці не вельмі вузкім, але светлым!) - не хоча бачыць нас двух. Проста не ўспрымае. Падаеца, я нават чыста па-дзявочы, інтуітыўна, разумею, чаму... Не віню, хаця насамрэч досыць балюча.
Паехаць у Гародню, як запрашала яшчэ адна у тысячу разоў менш блізкая, але вельмі цудоўная дзяўчына, не выпадае, пэўна, праз залікі.

І вось у выніку мы будзем разам, разам:rotate:! Але такія вось бамжары-лашары... Або гуляць паўночы па марозе, або заставацца з маёй сям'ёй і састарэлай маці айчыма (перакананай лукашысткай і былой настаўніцай малодшых класаў, якая звыкла лічыць, што свет круціцца вакол яе). Перспектывы адна лепш за другую!

10:46 

Я болею всеми горестями мира (с)
Хтосьці кажа, што беларусы дзеляцца папалам, хтосьці - на тры часткі (да прыхільнікаў і супраціўнікаў дадаюцца яшчэ і абыякавыя, больш слушны падзел), але вілдавочна - дзеліцца. Дзеліцца ў інтэрнэце, сярод сяброў, у паточнай аўдыторыі.

Самае цяжкае для мяне -- я так нядаўна па добрых парадах прачытала Оруэла, усё так свежа, я і так падумала, што не адпусціць яшчэ доўга, а тут - усё гэта. Нібы я выпадкова наткнулася на прароцтва, і яно хутка здзейснілася. У інэце ўзламваюць і блакуюць акаўнды. Мабільныя аператары перададуць (ці ўжо перадалі?) у спецслужбы спісы прысутных ТАДЫ ТАМ. Кожны мусіць чакаць, калі за ім прыйдуць і перакрэсляць усё. Згадваецца такасама гісторыя. 1863 год, падаўленая паўстанне. Але тады не было такой інфармацыйнай залежнасці і схавацца было прасцей!

Не здарма імкнуліся скарачаць курс гісторыі Беларусі, выдалі падручнікі на рускай мове... Адрэзаць галінкі ад каранёў - слушная ідэя. І вось перад намі пакаленне бездухоўнасці, якое не ведае сваю гісторыю і будзе паўтараць самыя крывавыя яе моманты. Крок за крокам - мэта набліжаецца. Мэта - выраджэнне нацыі. Стварэнне абыякавага ДА ЎСЯГО!!! статку, без мовы, без гісторыі... Паводле Оруэла, кіраваць гісторыяй - значыць кіраваць цяперашчанай, і памяць небяспечна, а хлусня і кантроль - дзейсныя сродкі. Так і ёсць.

Дзяржаўная хлусня культывуецца, раскрываецца для тых, чые акаўнды яшчэ існыя і хто не можа не чытаць навіны, але нарастае на тых, хто глядзіць тэлебачанне. Раскол расце, ён відавочны і дзікі.

І згадваецца ўся літаратура на гэтыя тэмы, і згадваецца Ахматава, што стаяла чэргі, каб перадаць сыну ў вязніцу неабходнае. Даўлатаў... Кнігі ажываюць.
У "Нарніі" за марамі на ўсходзе быў востраў, дзе сны рабіліся яваю. Але не летуценні - начныя жахі.
Падаецца, мы прыплылі.

12:25 

Я болею всеми горестями мира (с)
Увага!!! Людзям (не важна, мелі яны рацыю ці не - гэта для тых, хто бубніць "самі вінаватыя") патрэбна дапамога.

adelka.livejournal.com/262463.html

канкрэтна пра Жодзінскі ізалятар - каму не ўлом ехаць www.zhodzina.info

магчыма, сярод іх вашыя сябры, родныя, ці сябры вашых сяброў.
Распаўсюджвайцё інфармацыю, звязвайцеся з тымі, хто ўжо дапамагае, рабіце дабро!

11:26 

адрасна.

Я болею всеми горестями мира (с)
А яшчэ, так склалася, што на фоне разборак дзяржаўных адбылася нечаканая сутычка са "сваім".
Вось што я думаю пра гэта ўсё (кожнае слова ўжыта ў самым прамым значэнні, не варта шукаць іншых сэнсаў)

кожны чалавек мае права на свае перакананні.
кожны чалавек мае права згаджацца ці не згаджацца з чужым меркаваннем. але паважаць павінен, асабліва калі не чужы - а сябар.
калі чалавек абражае сяброў іншага чалавека - значыць, ён вораг яму.
калі чалаек кажа, што сябры іншага - гаўнасябры, малалеткі - значыць, ён вораг яму.
калі чалавек не ведае ўсёй інфармацыі, але мае непахіснае меркаванне і зневажае чужое меркаванне - не маючы ўсёй інфармацыі і не бачыўшы падзеі на свае вочы - ён не мае рацыі.
калі чалавек адсядзеўся дома - ён не мае права казаць "так ім і трэба" на тых, каму разбілі галаву, косткі і жыццё. бо людзі ахвяравалі цяплом для сваёй жопы за свае перакананні, у імкненні зрабіць дабро і тым, хто адсядзеўся. як мінімум, ім трэба паспачуваць, бо ЯНЫ ЛЮДЗІ, ГОДНЫЯ ДЮДЗІ!.
калі чалаек запужаны чымсьці - ён не мае права адымаць будучыню ў тых, хто вольны ад гэтага страху.
лепей патрываць бардак крыху, але пасля жыць лепей, чым вечна гніць і трэсціся пад занесенай палкай.
калі б не было перабудовы - не было б таго, што ёсць зараз, было б горш. калі трываць тое, што ёсць зараз - будзе горш, а лепей не будзе. калі рэжым гніе знутры і трымаецца на хлусне - трэба намагацца яго змяніць, бо нам тут жыць, і нашым дзецям, а не чужым дзядзям і цёцям.
стабільнасць добра, калі яна захоўвае лепшае, што ёсць. калі яна адмаўляецца прымаць новае лепшае, душыць любое развіццё - гэта зло.
калі нехта абмяжоўвае волевыяўленне іншых на карсць сабе - гэта зло.

Калі нехта абражае сяброў, зневажае меркаванне, седзячы ў цёплым пакоі кляўзнічае на параненых, лічыць сябе самым разумным і намагаецца навязаць сваю думку, навязаць свой страх - ён не сябар.

URL
02:34 

Я болею всеми горестями мира (с)
Гэта катастрофа.
Што, яшчэ нехта хоча апраўдаць Лукашэнка?
А вашыя родныя і сябры - цэлыя, не пабітыя, не ў рэанімацыях, і нават не на Акрэсціна?
Тады віншую.
Богі, ТАМ ЖА ЖЫВЫЯ ЛЮДЗІ БЫЛІ!!!
І ЯМУ НАВАТ НЕ СОРАМНА ЎЖО, НАВАТ НЕ ХАВАЕЦЦА!
а мой бацька быў перакананы, што сёння нікога не крануць. Як жа ў час мы сышлі адтуль!...

00:55 

Я болею всеми горестями мира (с)
Скажыце, і гэта людзі?!
салдатню, вадамёты! news.tut.by/208479.html
я прадчуваю нешта вельмі і вельмі кепскае.

23:18 

Я болею всеми горестями мира (с)
Святая Ёлка

Толькі елка пастаўленая і прыбраная на Новы год называецца ў нас ёлкай. Толькі найгалоўнейшая ёлка, што стаіць на лядовым пляцы ў самым цэнтры нашай белай і чыстай краіны завецца Святой Ёлкаю. Дзесяць гадоў пасля абвяшчэння яе Святой вялікая Ёлка прастаяла спакойна, а на адзінаццаты год па сталіцы папаўзлі чуткі пра цудадзейнасць ігліцы. Калі на Каляды пасярод ночы адшчыкнуць ад Святой Ёлкі зялёную іглінку, закінуць яе ў рот, разжаваць, а перад тым як праглынуць узгадаць самае сваё запаветнае жаданне, дык тое тваё жаданне неўзабаве і спраўдзіцца. Мана, не мана? Жарт, не жарт? Праўда, не праўда? А народ наперэдадні Калядаў пайшоў да Святой Ёлкі. Нехта паверыў, нехта вырашыў паглядзець на тых, хто верыць у цуд, а нехта пайшоў ахоўваць парадак… У калядны вечар народу вакол Святой Ёлкі назбіралася процьма. Ахоўнікі парадку паспрабавалі не пусціць людзей да Святой Ёлкі, але сілы былі няроўныя. Народ растаптаў ахоўнікаў, зламаў і зжаваў святое дрэва… Людзі ішлі па людзях. Кожны дбаў пра сваё жаданне. Кожны песціў адно сваю запаветную мару. Кожны змагаўся за самога сябе і сваё персанальнае шчасце. Неразумнасць, жорсткасць і гвалт здарыліся на лядовым пляцы. Усе былі вінаватыя, і вінаватых не было. Людзі жавалі ёлачныя іголкі і верылі ў патрэбнасць, важкасць і важнасць сваіх жаданняў. Працверазенне прыйшло толькі пад раніцу. Затаптаных развезлі па моргах. Параненых ды пакалечаных параскладалі ў бальнічных палатах ды калідорах. Прыбіральшчыкі з прыбіральшчыцамі папрыбіралі смецце з лядовага пляца і залілі яго свежай вадою. Пляц заззяў у промнях ранішняга сонца. Ён заззяў так, нібыта нічога страшнага на ім і не здарылася. Краіна маўчала пра жахлівую ноч і з’едзеную Святую Ёлку. Наша чыстая і белая краіна маўчала так, нібыта набрала ў рот святой вады.

(с) Адам Глобус

11:33 

Я болею всеми горестями мира (с)
Тупы боль у целе. Гэта паўтараецца па раскладзе, гэта трываюць усе жанчыны, гэта нармальна. Але па адчуваннях -- нібы цябе паранілі і рана не загаілася, а ты мусіш удаваць, што ўсё клёва.
Тупы боль у душы, калі ты просіш прабачэння, а чалавек, на радасцях, што ты прызнаў сваю долю віны, зноў пачнае на цябе гнаць, ты абараняешся, і зноў заканчваецца крыкамі.

10:55 

дурыбары

Я болею всеми горестями мира (с)
Ад чытання навінаў робіцца млосна.
Дурдом набірае абароты... Усе пра ўсё ведаюць: пра прымус датэрміновага галасавання студэнтаў-інтэрнатаўцаў (дарэчы, ніхто не ведае, як вырашыць гэтую праблему - не здрадзіць Радзіме і пры тым захаваць інтэрнат?), пагрозы кандыдатам, непрыхаваная няроўнасць умоваў прапаганды, запуджванне і тэдэ і тэпэ.
Нічога не змянілася, і адчуванне ўласнай няздольнасці нешта змяніць даводзіць да адчаю.

@музыка: "Пагоня"

16:15 

нервы выйшлі папаліць

Я болею всеми горестями мира (с)
На гэты раз я заліпла на соевым соўсе.

А яшчэ - паўцарства за плітачку шакаладу, вось цяпер!

Зразумела кашмар клімаксу - пмс штодзень на працягу некалькіх год. Не варта крыўдаваць на маці, што яна такая раздражнённая ўвесь час, гэта ж невыносна.

07:58 

Я болею всеми горестями мира (с)
Я сніла Мора, о Богі...
Пясок з птушынымі слядамі і хвалі, што яго аблізваць.
Гэта нават цікавей, чым навальніца над ракой, пазычаная вясельная сукенка да калена і разважанні пра ключавыя моманты жыцця.
Не люблю слова "абавязана".
Я абавязана прачынацца а шостай пад настырны будзільнік туды, дзе першая пара -- лабараторная, дзе недапісаны курсач (трэці ўжо, як невыносна абрыдла!), дзе зноў завісла праца. Дзе трэба лічыць грошы, дзе маці занямоглая, дзе перманентна пакрыўджаны на нешта каханы.

15:16 

Я болею всеми горестями мира (с)
Вось. Учора такі схадзілі.

Адно што весела - ніхто -та і не здагадаецца, што асноўная сюжэтная лінія - гэтыя сем мячэй і Зло, што бегае ў форме туманчыку - прыдумка аўтараў фільму, а Льюісу яна і не снілася. Тут ужо стваральнікі пераплюнулі нават Пітара Джэксана! Я крыху разумею, чаму так сталася. У Льюіса ліха, як і ў нашым свеце, мае розныя формы (ёсць, канешне, Каралева-вядзьмарка, але далёк не ўсё ліха падозіць ад яе, ёсць і банальная зайздрасць, сквапнасць, чужынцы-захопнікі... Логіка!), і, як мне падаецца, філасофіі нашмат больш. Ну а для экшэну ў фільме проста неабходна ліха сканцэнтраваць і прапісаць пакрокавы рэцэпт, як яго перамагчы, гульня-квэст, блін... Быў, быў востраў, дзе сны ператвараліся ў яву, але асноўная ідэя яго (вострава) была зусім іншая!
"Сны ператварацца на яву" - сказаў уратаваны, знясілены ў цемры чалавек. І матросы ўзрадваліся: яны хацелі пабачыць памерлых родных, здзяйснення мрояў. Але сны часта бываюць жахамі.
З Люсі, дарэчы, ідэйны пасыл таксама быў цалкам іншы - і заклён, што яна чытала, і сітуацыя, і выснова. Але і гэты нічога, ладна.
Марскі змей, якога, і праўда, выявілі ў форме гіганцкага гліста, дзяцей спужае і дарослых можа справакаваць на ваніты.

Адзінае вось... Так і хочацца папрасіць: калі ўжо чувакі робяць фільм па матывах, так гэтак яго і абвяшчайце - "фільм па матывах", як было з "Алісай" (супраць яе не маю абсалютна нічога, выдатны фільм). Новы твор на падмурку старога. А не "экранізацыя". Хіба ў кранізацыі можна прыдумваць новую сюжэтную лінію?(

Але таму. хто не чытаў кнігу, будзе лягчэй. Зрэшты, калі не цыкліцца на сюжэце і К.Льюісе, эмоцыі застаюцца светлыя, натхненныя (калі забыць пра гліста), цудаверлівыя.

05:09 

Я болею всеми горестями мира (с)
Богі вялікія, пяць гадзін патраціць практычна на адно афармленне!!!
Гэта рэкорд!
Вёрстка ў Вордзе - уся асалода нам!:wc:
Рамачкі, якія спачатку доооўга высвятляць, як запаўняць, а пасля ад іх едзе ўвесь тэкст, ад наймалейшага зруху, і прыходзіцца трыццаць разоў перарадзеляць табліцы, якіх, як на гора, 17.
Чортавы рамачкі...:chainsaw:
І самі правілы, новыя, ага, а мы вось чатыры гады карысталіся левымі, і тут прыйшла Яна, і сказала, што старыя правілы -- "прыдур вашай кафедры", ага, і пофіг, што новыя не адпавядаюць элементарынм законам логікі і эстэтыкі, а з агульнымі правіламі набора і вёрсткі маюць вееельмі мала агульнага.:puke:
Зразумець, што як павінна быць. І перакапаць усе 33 старонкі, паралельна скандаля з хлопцам па чаце.

Сказаць, што а чацвертай раніцы я раз'юшана - гэта мала што сказаць!:bull:

І я забыла памыць галаву...
ААаагрррр!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

@настроение: перманентны курсавы - то адзін, то другі

00:32 

адкажыць-ка)

Я болею всеми горестями мира (с)
Вось прышпільна, у жж да мяне амаль рэгулярна стукаюцца новыя людзі, апошнім часам - часцей беларускамоўныя, журналіста-пісьменніка-філолагападобныя. Фрэнд-стужка распавядае, чым жывуць беларусы і не толькі на Радзіме і не толькі, а яшчэ я люблю блогі не з грамадска-філасофска-палітычнымі вытрымкамі, а з жывой душой.
А тут - ніхто не стукаецца, белмоўнымі не пахне, не разумею:
- у дайрыках што, толькі рускамоўныя абітаюць? забаўна падзялілі тэрыторыю))
- гэта ў мяне такі дайр страшны, што нікога не вабіць? ну, я тут, канешне, багата ныла, але ж няўжо настолькі? ці гэта ў мяне профіль такі безасабовы?

22:47 

Я болею всеми горестями мира (с)
Верш чалавека, якога я ніколі не бачыла, але да якога адчуваю шчырую прыхільнасць. Аднойчы я сарвуся і паеду да яе - проста размаўляць цэлы вечар,а можа, і не адзін, і я хацела б паехаць да яе адна.

Ілюзія нашай складанасці
З адлюстраванняў бакоў
Кідае ў бязмежныя крайнасці
Напругу маіх правадоў.

Умовы нашай ўмоўнасці.
Рэаліі нашай рэальнасці.
Мернасць заканамернасцяў
У прасторы маей закаханасці.

Пускаюся ў цяжкія схільнасці
Па краінам тваей ухіленнасці.
Дзівацтвы маіх прыхільнасцяў.
Аўтаматычныя спыннасці...

Калі б я яшчэ магла пісаць, я бы напісала нешта падобнае, нешта такога гучання і колеру. Так трапіць... Я не здолею гэта патлумачыць, не змушай мяне тлумачыць па радках! Але я адчуваю кожнае слова. Эа. Так ёсць.
Без ацэньвання - добра гэта ці дрэнна. Проста так ёсць. Значыць - добра.

13:47 

Я болею всеми горестями мира (с)
Гадую мроі пра свой куток, пакойчык, дзе ўсё, абсалютна ўсё, будзе так, я мне хочацца. Дзе не будуць стаяць рэчы таму толькі, што ім няма месца ў іншых пакоях...
Дзе будуць расліны, якія падабаюцца мне.

Дарэчы пра шпалеры - так даўно прашу каго-небудзь іх размаляваць. Але, відаць, не лёс. Парадаксальна - сярод сяброў і знаёмых багата мастакоў. А, усё ілюзія.

Дык вось, пра куток. Мэблі там будзе мала. Я нават знайду мужнасць павыкідаць\параздаваць 60% свайго дарагога сэрцу хламу. Ладна, 70%... Ну ладна, можа і больш!
А каб зусім як у казцы - мне ніхто тады не скажа: "Гэта мая кватэра і мне вырашаць"

Ваш компас зямны

главная