Ознакомьтесь с нашей политикой обработки персональных данных
  • ↓
  • ↑
  • ⇑
 
12:04 

Я болею всеми горестями мира (с)
Дачакался. І замест рэчаў з рук вываліўся той, каго чакала.
Зноўку адна, зноўку ўся ў пытаннях. Блытаніна, абыякавасць.

Уцякаю ў працу. Штовечар заліпаю ў офісе да 10-11 вечара з халтурай, яна неабходна, бо хатні кампутар выпускае апошнія струменчыкі жыцця.
Жадаю зноўку да будыстаў.

16:42 

Я болею всеми горестями мира (с)
Усё пакрысе наладжваецца, жыццё прапануе крыху рызыкнуць і змяніць побыт, я мушу падумаць.
Аааах, як жа дажыць да выходных, як дачакацца? Жудасна сумую. Хаця свядомасць атручвае чарвячок “ты-та сумуеш, а па табе?”. Непрыемная істота. Учора ў гасцях праслухала перадрук перадруку са старых часоў на тэму “Як кахаюць беларускія жанчыны” і ў гэтай апантанасці, слепасці і, як задецца, навязлівасці пазнала сябе. :apstenu:
А ў той час... Мне ўпарта і палка пішуць і тэлефануюць з Горадні, і я не ведаю, што на гэта сказаць. Пакуль ігнору.
Дачакацца б, а то ўсё з рук валіцца…

15:23 

Я болею всеми горестями мира (с)
Хм, раней гэты мегаасабісты дзённік вёўся ў першую-першую чаргу для дзвюх, не лічачы мяне самой. "-1".
Пэўна, звалю-ка я адсюдава.

08:06 

Я болею всеми горестями мира (с)
М. Феереычны піздзец, серыя другая. Цікава, наколькі "мыльнай" будзе гэтая "опера"? Айчым забухаў, адна з найбліжэйшых сябровак падставіла і раскаазала, як жа яна мяне, выяўляецца, ненавідзіць. Вабшчэ круць. Не, хер вам, я вытрываю, вытрываю! І маці выцягну, і сама вытрываю. Давайце, сукі, хто чакаў моманту - кідайцеся, кусайце. Хто яшчэ пра мяне нешта думаў? Зараз, дакладна, самы час выказвыацца, я ўжо гатова да ўсяго. Толькі б з маці ўсё добра было, адзіны ў свеце чалавек, які ніколі, ніколі не кіне.
Нууу, хто там у мяне ў спісе самых любімых, каму я найбольш давяраю? Хто з вас наступны?
Ці можа я насамрэч не вартая ні сяброўства, ні кахання?

23:42 

Я болею всеми горестями мира (с)
Вось чаму я вечна так блізка да сэрца ўсё бяру?
Праз тое, што дома, ніякай радасці няма. А шчэ думаю пра праблемы Ніны. А шчэ Лёшанька, выявілася, у лекарні, і наогул у яго поўны капец. Так шкада.

10:22 

Я болею всеми горестями мира (с)
Я жадаю прачнуцца і даведацца, што ўсё прысніла. Канец міру ў маім доме, айчым запіў, а маці збіраецца з ім развітацца. Ну вядома ж, не трываць жа дома алкаголіка. Я? Я нармальна. А вось як яна цяпер адна... Ну цяпер-та ладна, але ж я вырасла, я не буду заўжды пры ёй, і тады яна застанецца зусім адна... Не маю словаў. Жадаю прачнуцца. Усё было так... ну, не ідэальна, але досыць добра, нармальна. Амаль нармальная сям'я, як заўжды хацелася, хоць цяпер, калі я ўжо дарослая, а маці не маладая. Ну вось і ўсё, скончылася наша ілюзія нармальнасці, прывітанне, рэальнасць.

11:39 

Я болею всеми горестями мира (с)
Ніна прыехала і знайшла мяне.

14:12 

Я болею всеми горестями мира (с)

Экслюзіўнае фота, можна сказаць. З Э. вежы. Мы амаль не фоткаліся разам - не з маёй ініцыятывы. Ну і фіг з ім. Зато з'ездзілі добра.
Роўна тры гады таму на Купаллі я, кідаючы на дуб вянок, перавязаны паловай звязанай Марай стужачкі, загадвала завязаць другую палову на Эйфелеву вежу.
Першы палёт... Адчуванні сапраўды экстатычныя, праўда, верагодней за ўсё, выключна эмацыйнага паходжання.
Парыж і пазітыўныя французік і яго сябар-кельт, увасабленне даўніх амаль дзіцячых мрояў, французскі спын, Тулуз, Барселона і цудоўны гей, у якога мы ўпісваліся, мора, мора, салёна-горкае, пякучае гішпанскае сонца, немагчымы гішпанскі спын; ноч на апельсінавай плантацыі, ранішні пляж - галька, пальмы, на пагорку - рымская вежа; Гранада і неверагоднай прыгажосці арабскі замак, гішпанскае правінцыйнае мястэчка, пякучае сонца, пякучы пясок, мора... Кракаў і мілыя палячкі, загадкавы польскі спын, пратэрмінаваная віза, Берасце, доўгая дарога дадому...











А зараз - намаганні пераканаць маці, што з'ехаць за мяжу на пмж пры першай жа магчымасці - не ёсць найвышэйшае шчасце, і нават не павінна быць мэтай, і сэнсу вялікага не мае...

@музыка: "Замечательный мужик"

18:28 

Я болею всеми горестями мира (с)
Нідзе не фіксую падзеі, і незаўважна атмасфера вакол мяняецца, столькі адбылося за апошнія месяцы, час нераўнамерны, неаднародны, няўлоўны. Часам баюся забыць даты, нейкія ўжо забыла, часам шкадую, бо было б цікава прааналізаваць хаду, развіццё, але пасля прыходжу да высновы, што ўсе гэтыя фармальнасці неістотны, а значэнне маюць толькі іх вынікі на цяперашні момант.
Для душы

11:06 

Я болею всеми горестями мира (с)
Под лаской плюшевого пледа
Вчерашний вызываю сон.
Что это было? – Чья победа? –
Кто побежден?
Всё передумываю снова,
Всем перемучиваюсь вновь.
В том, для чего не знаю слова,
Была ль любовь?
Кто был охотник? – Кто добыча?
Всё дьявольски-наоборот!
Что понял, длительно мурлыча,
Сибирский кот?
В том поединке своеволий
Кто, в чьей руке был только мяч?
Чье сердце – Ваше ли, мое ли
Летело вскачь?
И все-таки – что ж это было?
Чего так хочется и жаль?
Так и не знаю: победила ль?
Побеждена ль?

Марина Цветаева

14:19 

Я болею всеми горестями мира (с)
Я атрымала тое, што хацела. Бойцеся сваіх жаданняў)

13:05 

Я болею всеми горестями мира (с)
Надзея?! У цябе на працы кніжка завальваецца, якая цалкам на табе ўсёй адказнасцю і большай часткай працы. І наогул... усяго-та тры месяцы свабоды. А ты што - закахалася такі?!

15:48 

Даўно не пісала, вось і нясу ахінею

Я болею всеми горестями мира (с)
Вось зараз кавалак маёй рэчаіснасці намаляваўся дзякуючы адной песні з СЭТаўскіх спевак, якую я, відаць, надта глыбока асэнсавала. Але ж мяне сапраўды кранаюць народныя песні, іх медытатыўная мелодыка, нечаканыя канцоўкі, простыя словы пра складаныя рэчы. Гэтую, відаць, я надта старанна прапусціла ))

А насамрэч у мяне намячаецца другі акт Дупы Поўнай на працы. Гэтая трава мяне не адпускае...
Затое мой новы "сябар" (вось каб усе сябры-хлопцы так паводзіліся, я б застрэлілася ад лішку ўвагі) так сумуе па "сяброўцы", што з'ехаўшы на 3 дні ў Заходнюю Украіну, ажно па міжнародным тэліць. Маньяк, я ж казала. Калі пабачыце мяне на вуліцы з кімсьці за ручку - не перажывайце, гэта сябар))))))))

15:23 

Я болею всеми горестями мира (с)
Пэўна, гэта правільна -- забываць лёгка і хутка. Мадыфікацыя памяці, памятаць светлае, а боль -- забываць. Як і тых, хто яе прынес. Аля цалкам мела рацыю -- калі мы перасталі стасавацца (пасварыліся крыху), мне стала лягчэй, і лягчэй, і лягчэй... Сябрамі нам не быць, Рэмарк таксама меў рацыю. Магчыма стрымліваць сябе, ці нават шчыра абыякава стасавацца. Рэдка.
А ўчора лёс мне падкінуў падарунак, ці мо ўзнагарода за мой клопат з сабакамі, ці кампенсацыя за аблом з БГ -- канцэрт "Чайф". Нечакана і неверагодна шчасліва, мілая Волечка, мы танчылі разам, дурэлі, і я адчувала скурай, як папускаюся, папускаюся.
"Всё хорошо, трудно представить, что могло быть хуже"
Забываю. На шчасце.

18:44 

Я болею всеми горестями мира (с)
Прайшло 3 тыдні. Адэкватнага стану ўжо больш, чым неадэкватнага, у прапорцыі 3/1 дзесьці. А на ўчорашнім канцэрце нават адчувала сапраўднае шчасце. Шкада, хутка прайшло.
А ён тым часам з'ездзіў у Маскву. З сяброўкай. Ці хто яна там яму... Я жа была спакойнай... Не чытаць Кантакт, не глядзець фота, не адказваць на паведамленні... Было б карысна. Прапанаваў пайсці разам на канцэрт. Ну навошта ён існуе, мяне зноў выварочвае вонкі ад болю. Хліпкую гармонію і слабы непераканаўчы галасок, што сэнс ёсць, што трэба заняцца сабой, і што напраўдзе я ўсё магу - як ветрам здзьмула.

11:24 

Я болею всеми горестями мира (с)
Піць мне зараз нельга. Не прапануйце мне піць, будзе толькі горш. Хаця куды ўжо...
Мой бедны розум не можа гэта зразумець і прыняць, проста адмаўляецца верыць у факт, разрываецца ад успамінаў і болю, проста нейкае болевае атручванне. Як там Мара напісала? "Безвыходнасць". Хто цяпер скажа, што "усё ж добра", так, каб я імгненна паверыла? Зусім адвыкла быць адна. А зараз - меньш, чым адна. 1/2. 1/3...
У імгненне цэлы свет траціць сэнс.

15:31 

Я болею всеми горестями мира (с)
Як бы ні было пазней, у блізкай ці далёкай будучыні, пакуль што я тут.
А таму... прыходзім па кніжкі!

З 8 па 12 лютага 2012 г. ў павільёне «БелЭКСПА» (Я. Купалы, 27) адбудзецца XIX Mіжнародная кніжная выстава-кірмаш «КНІГІ БЕЛАРУСІ 2012». (чц-сб: 10.00-19.00, ндз: 10.00-15.00).

наш стэнд (НВК "Тэхналогія") А 25

Наша каштоўнассць будзе тусіць там у чацвер і пятніцу - пасля абеду, у суботу - ўвесь дзень, у нядзелю - да абеду. Буду рада вас бачыць, раз ужо ў мяне пралятаюць выхадныя, то дазволю сабе пахадзіць з вамі па іншых стэндах, ці так, паабдымацца ля нашага.

23:32 

Я болею всеми горестями мира (с)
Усё добра. Насамрэч усё добра...

23:39 

Я болею всеми горестями мира (с)
Вось жа ж... Сябар, які сустракаўся з дзяўчынай нешта каля сямі год, расстаўся з ёй. Увесь час іх адносіны былі для мяне (часам апошнім) доказам, што каханне, адносіны рэальна існуюць. Блеаць. Крыўдна амаль як за сябе. Вельмі эгаістычна - бо гэта быў патаемны ўзор для мяне.
На фоне бардака ў маім жыцці выглядае яшчэ больш песімістычна.
Братцы, а ці ё яно, тое кахааанне?

00:47 

Я болею всеми горестями мира (с)
Так што жа мне лепей шукаць: НОВЫЯ ЗАМОВЫ (вось цяпер я ўжо насамрэч "змрочны швец, змрочны жнец, змрочны на дудзе ігрэц"; змрочны, бо на гэты раз нам з гадзінку выебалі мозг на нарадзе , з асаблівым акцэнтам на мяне, бо я новенькая, і вось цяпер акрамя рэдагавання, вёрсткі, карэктавання, рэалізацыі прадукцыі я павінна з нейкай Сусветнай Дупы вы***ць новыя замовы, якія я ў кашмарным сне не ведаю, адкуль браць, і пры тым за пару тыдняў. І ўсё за 900 тыс. на месяц, ёху! :facepalm: ) ці НОВУЮ ПРАЦУ?
Калі гэты "чалавек" мяне звольніць, я нават плакаць не буду, можа ўжо і ўзрадуюся, хоць і застануся ні з чым.

@темы: паўночны пушны звер кусае за зад

Ваш компас зямны

главная